Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 16:
| Сайт =
}}
'''Паўліна Вінцэнтаўна МЯДЗЁЛКА''' ([[12 верасня|12(24) верасня]] [[1893]], [[вёска Будслаў|м. Будслаў]] Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл.)  — {{ДС|13|2|1974}}, Будслаў; Псеўданімы: ''Паўлінка''; крыптанімы: ''М.'')  — беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка.
 
== Біяграфія ==
Скончыла Глыбоцкае царкоўнапрыходскае вучылішча. З 1907 у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім і сацыялістычным рухамі. Увосень 1912, пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камерцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм'еры п'есы Я. Купалы. Падчас [[1СВ|1-ай сусветнай вайны]] ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе сакратар [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны]]. У 1917 працавала ў Кіеве (Саюз гарадоў). У кастрычніку 1917 па дамоўленасці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага пав. Пасля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрыта, перабралася ў [[Мінск]]. Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]]. Наведвала Вільню і Гродна. З 1918 выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспектар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне. 20.7.1919 арыштавана польскімі ўладамі за ўдзел у выданні газеты [[Родны край, 1919|"«Родны край"»]] (Гродна), дзе, дарэчы, і друкавалася. З пачатку 1920 у Мінску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам [[Т. Грыб]]ам польскімі ўладамі ў маі 1920. Перад наступленнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Пазнаншчыне. Пасля вызвалення накіравана на жыхарства ў [[Лодзь]] з забаронай пераязджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробных дакументах выехала ў Вільню, потым (у лютым 1921) трапіла ў Літву. У Коўне займалася выданнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газеце "«Сялянская доля"». З восені 1921 па прапанове [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]] працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне. У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску (цяпер [[Даўгаўпілс]]). У маі 1924 арыштавана латышскімі ўладамі разам з іншымі выкладчыкамі. Апраўдана судом у красавіку 1925. 22.5.1925 разам з братам прыехала ў [[БССР]]. Працавала ў сектары мастацтва [[Інбелкульт]]а. У 1927—1930 выкладала беларускую мову ў [[Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія|Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі]]. Арыштавана [[ДПУ БССР]] 18.7.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]»; выслана ў Казань. З восені 1932 выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Улетку 1947 пераехала ў [[Будслаў]]. Да 1958 працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор  — мемуары "«Сцежкамі жыцця"», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).
 
== Творы ==
Радок 26:
 
== Літаратура ==
* Ермаловіч М. Першая выканаўца // Настаўніцкая газета. 1973, 15 вер.|Калеснік У. Галгофа адроджаных // Полымя. 1993, №  2
* Марціновіч А. Паўліна, Паўлінка, Журавінка // ЛіМ. 1993, 10 вер.
* Янушкевіч Я. Невядомыя старонкі жыцця Паўліны Мядзёлкі // Голас Радзімы. 1993, 23 вер.
* Міхнюк У. «Невінаватым ад нас не выйдзеш…» // Беларуская мінуўшчына. 1995, №  6
* БП, т. 4
 
Радок 40:
{{DEFAULTSORT:Мядзёлка, Паўліна Вінцэнтаўна}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 12 верасня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1893 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1974 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мядзельскім раёне]]
[[Катэгорыя:Акцёры Беларусі]]