Банан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, шаблон
крыніца — be-x-old:Банан
Радок 137:
 
Амаль усе ў цяперашні час бананы, як то дэсертныя гатункі, гэтак і плантайн, з'яўляюцца варыяцыямі аднаго [[культыген]]у (штучнага выгляду, створанага чалавекам) ''Musa × paradisiaca'', які з'яўляецца гібрыдам [[Банан завостраны|банана завостранага]] (''Musa acuminata''), [[Банан Бальбіса|банана Бальбіса]] (''Musa balbisiana'') і радзей [[Банан Маклая|банана Маклая]] (''Musa maklayi'')<ref name="Shipunov"/><ref name="Hands"/>.
 
==== Стравы ====
[[Выява:Grilledbanana1.jpg|thumb|250px|Падсмажаныя на вуглях бананы. Традыцыйная форма прыгатавання бананаў на востраве [[Суматра]] ў [[Інданезія|Інданезіі]].]]
У краінах з умераным кліматам бананы часцей за ўсё ўспрымаюцца як [[дэсерт]]ны прадукт, які ўжываюць у ежу ў свежым вычышчаным выглядзе альбо выкарыстоўваюць у якасці дабавак у [[кандытарскія вырабы]] і [[марожанае]]. Аднак у тропіках часцей за ўсё знаходзяць прымяненне плантайны — бананы, якія патрабуюць папярэдняй тэрмічнай апрацоўкі.
 
На астравах [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]] іх вараць у лупіне, пры гэтым часам дадаючы разнастайныя прыправы, як то [[павараная соль|соль]], [[воцат]], [[Перац чорны|чорны перац]], [[аліўкавы алей]], [[Рэпчаты лук|лук]], [[часнок]]. У [[Коста-Рыка|Коста-Рыцы]] з іх вырабляюць гэтак званы «мёд» — густы [[сіроп]], які ўтвараецца пасля доўгага варэння вычышчаных пладоў. Падсмажаныя ў аліўкавым алеі бананы лічацца звычайным гарнірам да розных страваў. У многіх краінах [[Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыцы]], як то [[Гандурас]], [[Дамініканская Рэспубліка]], [[Калумбія]], Коста-Рыка, [[Куба]], [[Нікарагуа]], [[Панама]], [[Перу]], [[Пуэрта-Рыка]], [[Трынідад і Табага]], [[Эквадор]] і [[Ямайка]], даволі папулярна страва пад назвай ''[[мадурас]]'' ({{lang-es|maduros|скарочана}}) — саспелыя і вычышчаныя плантайны разразаюць на касыя дзелькі таўшчынёй у 3—4 мм, пасыпаюць соллю і пякуць на алеі да стварэння залаціста-карычневай скарыначкі. Перад ужываннем іх кладуць на талерку, пакрытую папяровым ручніком{{Зноска|Rosengarten|2005|Rosengarten, D.|142}}<ref>{{Спасылка
| url = http://low-cholesterol.food.com/recipe/maduros-plantain-92633
| загаловак = Maduros (plantain)
| выдавецтва = banana.com}}</ref>. У [[Венесуэла|Венесуэле]] вядомай нацыянальнай стравай з'яўляецца ''ё-ё'' ({{lang-es|Yo-Yo|скарочана}}) — паміж дзвюма дзелькамі смажаных бананаў кладзецца кавалачак мяккага белага [[сыр]]у, і ўсё гэта замацоўваецца драўляным калыпком.
 
У [[Перу]] распаўсюджана страва на кожны дзень — ''[[чапа]]''. З зялёных плантайнаў здымаюць лупіну, вараць каля 20 хвілінаў, пасля чаго таўкуць. Атрыманае [[пюрэ]] і ёсць чапа. Бывае двух відаў: звычайнае і салодкае. Для салодкага варыянту бяруцца спелыя плантайны.
 
== Гл. таксама ==