Экасістэма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (Paganetz) і адноўлена версія 1455262 JerzyKundrat
др лінк
Радок 7:
Гнілы пень з беспазваночнымі, грыбамі і бактэрыямі, якія насяляюць яго, уяўляе сабой экасістэму невялікага маштабу (мікраэкасістэма). [[Возера]] з воднымі і каляводнымі арганізмамі з'яўляецца экасістэмай сярэдняга маштабу (мезаэкасістэма). А [[мора]] з яго разнастайнасцю водарасцей, рыб, малюскаў, ракападобных — экасістэма буйнога маштабу (макраэкасістэма).
 
Для абазначэння такіх сістэм на аднародных участках сушы рускі геабатанік [[У. Сукачоў]] у 1942 прапанаваў тэрмін «біягеацэноз». Біягеацэноз — гістарычна складзеная сукупнасць жывых ([[біяцэноз]]) і нежывых ([[біятоп]]) кампанентаў аднароднага ўчастка сушы, дзе адбываецца кругаварот рэчываў і пераўтварэнне энергіі. Як бачна, біягеацэноз уключае дзве структурныя часткі, кожная з якіх складаецца з пэўных узаемазвязаных кампанентаў.
 
Характэрнай прыкметай экасістэм з'яўляецца наяўнасць у іх абмену рэчывам і энергіяй паміж жывым і нежывым кампанентамі. Экасістэмы маюць розную ступень складанасці, розныя маштабы, яны могуць быць натуральнымі (прыроднымі) і штучнымі (створанымі чалавекам). У якасці асобных экасістэм могуць разглядацца кропля вады з лужыны з мікраарганізмамі, балотная купіна з яе «насельніцтвам», возера, луг, пустыня і, нарэшце, [[біясфера]] — экасістэма самага высокага рангу. Значыць, экасістэма не мае пэўнай размернасці. Экасістэмай можна назваць любы біягеацэноз.