Стараверства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: pl:Staroobrzędowcy зьяўляецца абраным артыкулам
Радок 21:
== Стараабрадцы ў Беларусі ==
 
Беларусь была адной з краін, куды стараабрадцы ўцякалі ад праследу маскоўскіх урадаўуладаў. Найбуйнейшыя пасяленні старабрадцаў у Беларусі склаліся і да нашага часу захаваліся ў [[Ветка|Ветцы]], шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці, ў Бабруйску і Бабруйскім раёне і г.д. Дзяржаўная мяжа давала абарону ад праследу, але не заўсёды надзейную: за [[Кацярына II|Кацярынай II]] расійскія войскі ладзілі адмысловыя [[карныя паходы на Ветку]]. На Беларусі стараабрадцы вольна друкавалі кнігі ў Гродне, Вільне, Супраслі, Магілёве; тыя кнігі потым таксама таемна распаўсюджваліся ў Расіі, дзе былі забаронены.
 
Старабрадцы ў Беларусі ўтвараюць адмысловую [[этнаканфясійная група|этнаканфясійную групу]] рускіх, якая выразна ўсведамляе сваю самастойнасць ад астатніх рускіх (як тых, што жывуць у Расіі, так і тых, што прыехалі ў Беларусь). У якасці этноніму адзначанае выкарыстанне тэрміну "маскаль", (прынамсі - на Віцебшчыне) - як навакольнымі беларусамі, так і ў якасці саманазову. На поўдні Беларусі беларускае атачэнне выкарыстоўвае абразлівы тэрмін "кацап" (ка(к)цап - "цап" па ўкраінску казёл, таму што стараверы прынцыпова не галіліся і нават не стрыглі бароды і вусы), які ў апошнія часы некаторымі нашчадкамі стараабрадцаў выкарыстоўваецца таксама як саманазоў.