Аперэта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Commons
др выява
Радок 1:
[[File:Orpheus1858.jpg|thumb|Афіша аперэты «Арфей у пекле», 1874]]
'''Аперэта''' ({{lang-it|operetta}}<ref name=pr>Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.120</ref>, літаральна ''маленькая опера'') — адзін з відаў музычнага тэатра, у якім спалучаюцца вакальная і інструментальная музыка, танец, балет, элементы эстраднага мастацтва. Аперэты пішуцца на камічны сюжэт, музычныя нумары ў іх карацейшыя за [[опера|оперныя]], у цэлым музыка аперэты носіць лёгкі, папулярны характар, аднак успадкоўвае напрасткі традыцыі акадэмічнай музыкі.
 
У XVII - першай палове XIX ст. аперэтаю называлі невялікую, звычайна камічную оперу. Як самастойны музычна-тэатральны жанр сфармавалася ў сярэдзіне XIX ст. ў Францыі. У аперэце вакальныя нумары (арыі песеннага характару, песні, дуэты, хоры) чаргуюцца з танцамі і размоўнымі дыялогамі. Родапачынальнікам аперэты лічыцца французскі кампазітар [[Жак Афенбах]], які стварыў звыш 100 твораў у гэтым музычным жанры (напр., «Арфей у пекле», 1858; «Чароўная Алена», 1864 і інш.).
 
Выдзяляюцца наступныя разнавіднасці аперэты: сатырычная французская аперэта (прадстаўнік — Ж. Афенбах); пранізаная стыхіяй вальсу венская аперэта ([[Іаган Штраус, сын|І. Штраўс - сын]], [[Ф. Зупе]]); узбагачаная вугорскімі танцавальнымі рытмамі новая венская аперэта ([[Ф. Легар]], [[І. Кальман]]).