Асветніцтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
XVIII стагоддзе ўвайшло ў гісторыю як «эпоха Асветніцтва», падчас якой сфармавалася адмысловая культура Асветніцтва, для якой было характэрна ўзмацненне свецкіх пачаткаў, большая вытанчанасць, лёгкасць і меншая ўзвышанасць, глыбіня (у параўнанні з папярэднім перыядам), своеасаблівая цяга да [[геданізм]]у, пачуццёвага задавальнення, заангажаванасць у працэсы грамадска-палітычнага жыцця. Сярод усіх відаў культуры на першыя месцы выйшлі [[філасофія]], [[музыка]] і [[тэатр]], якія нават адцяснілі на другі план выяўленчае мастацтва. Хутка пачала развівацца [[навука]], якая разам з філасофіяй лічылася найлепшым увасабленнем магчымасцей чалавечага розуму. Асноўнымі стылямі мастацкай культуры па-ранейшаму заставаліся [[барока]] і [[класіцызм]], аднак узніклі і новыя стылі — [[ракако]] і [[сентыменталізм]].
 
Найбольш яркімі творцамі эпохі Асветніцтва былі: у філасофіі — [[Вальтэр]], [[Ж.-Ж. Русо]], [[Д. Дзідро]], [[І. Гердэр]]; у літаратуры — [[І. В. Гётэ]], [[Ф. Шылер]], [[ДДж. Свіфт]], [[Д. Дэфо]]; у музыцы — [[І. С. Бах]], [[В. А. Моцарт]], [[Г. Гендэль]], [[Франц Іозеф Гайдн|І. Гайдн]]; у выяўленчым мастацтве - Ж. А. Фраганар, Ж. Л. Давід, [[Ф. Бушэ]], [[А. Вато]] і інш. У эпоху Асветніцтва ідэалам чалавека лічылася адукаваная, высокакультурная асоба, якая схільная да прагрэсіўных новаўвядзенняў, вызначаецца рацыяналістычным мысленнем, скептычнымі адносінамі да рэлігійных догмаў.
 
== Асветніцтва ў філасофіі ==