Аталанта: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Аталанта''' — імя гераіні [[старажытнагрэцкая міфалогія|старажытнагрэцкай міфалог...
(Няма розніцы)

Версія ад 23:37, 26 красавіка 2008

Аталанта — імя гераіні старажытнагрэцкай міфалогіі, аповяд аб якой мае некалькі версій . Часам адрознівалі двух Аталант: аркадскую і беатыйскую (жонку Гіпамена). Міфы аб абедзвюх Аталантах часта змешваюцца і знаходзяцца ў сувязі з паданнямі аб Артэмідзе.

Дачка Іаса і Клімены, альбо Схенея, альбо Менала (па Еўрыпідзе).

Пасля смерці яе душа абрала наступнае жыццё мужчыны-атлета .

Дзейсная асоба трагедый Эсхіла, Крытыя, Арыстыя і Пакувія «Аталанта», а таксама камедый Эпіхарма, Стратыда, Алексіда, Еўтыкла, Філілія, Філетэра, Амфіса «Аталанта».