Мабілаграфія: Розніца паміж версіямі

4 байты дададзена ,  9 гадоў таму
др
др (→‎Асноўныя звесткі: вікіфікацыя)
Адметная асаблівасць жанру — фатаграфаванне сітуацый, якія цяжка паўтарыць, і «лічбавы стыль» з-за нізкай разрознівальнай здольнасці камеры.
 
Жанр мабілаграфіі ўзнік на пачатку [[21 ст.]], калі шырокае распаўсюджанне атрымала [[бытавая тэхніка]] з убудаванымі фотакамерамі. Мабілаграфія прадстаўляе сабой вывядзенне на першы план функцый фотакамеры ў тых прыборах, у якіх першапачаткова камера была заяўлена як дадатковая функцыя. Як правіла, такая фотакамера была забяспечана мінімальным абсталяваннем, дастатковым для лічбавага здымання, якое забяспечвае нізкую тэхнічную якасць выніковых здымкаў. Аднак гэта не з'яўляецца, як паказвае мабілаграфія, прынцыповай перашкодай для стварэння паўнавартасных высокамастацкіх твораў — Мабілаграфій.
 
Унікальныя камунікацыйныя ўласцівасці мабілаграфіі даюць магчымасць невербальнай сувязі, прыбіраючы моўны бар'ер. Свае думкі і пачуцці людзі могуць данесці адзін аднаму пры дапамозе вобразаў, якія перадаюць эмацыянальныя нюансы лепей, чым словы.