Сцяпан Андрэевіч Мінюк: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сцяпан Андрэевіч Мінюк''' (н. {{ДН|25|2|1948}}, вёска Крыніцы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:38, 2 сакавіка 2013

Сцяпан Андрэевіч Мінюк (н. 25 лютага 1948, вёска Крыніцы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1994, Даследаванне некаторых матэматычных мадэляў дынамічных сістэм), прафесар (1994).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1975). Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па тэорыі кіравання. Атрымаў умовы кіравальнасці, назіральнасці, поўнасці сістэм з паслядзеяннем, распрацаваў метад развязання задач кіравальнасці і поўнасці, заснаваны на тэарэме Хана-Банаха і яе дастасаваннях.

Навуковыя працы

  • О фильтрации некоторых стохастических процессов, описываемых системой линейных функционально-дифференциальных уравнений // ДУ. 1992. Т. 28, № 11;
  • К теории нуль-управляемости в банаховом пространстве линейных нормальных систем при наличии ограничений на управление // ДУ. 1995. Т. 31, № 12;
  • О точном решении задачи быстродействия в случае линейных стационарных систем // ДУ. 1996. Т. 32, № 12.