Віл ван Гог: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вілеміна Якаба ван Гог''' (больш вядомая як '''Віл ван Гог'''; {{ДН|16|3|1862}}, Грот-Зюндэрт, Нідэ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:32, 4 сакавіка 2013

Вілеміна Якаба ван Гог (больш вядомая як Віл ван Гог; 16 сакавіка 1862, Грот-Зюндэрт, Нідэрланды - 17 мая 1941, рэйхскамісарыят Нідэрланды) — малодшая сястра мастака-постімпрэсіяніста Вінцэнта ван Гога і гандляра жывапісам Тэадоруса ван Гога. Феміністка.

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзілася ў 1862 годзе. У ранні перыяд жыцця пражывала ў Грот-Зюндэрце з сям'ёй, даглядала за хворымі, была сядзелкай. У 1880-х гадах вяла перапіску са старэйшым братам Вінцэнтам, які жыў у Францыі. Неўзабаве пасля смерці брата, у 1890 годзе, яна атрымала працу ў бальніцы, дзе арганізавала «Нацыянальную выставу работ жанчын» (1898). Выстава мела вялікі поспех, прынеслп выручку ў 20 000 гульдэнаў. Гэтыя сродкі пайшлі на патрэбы жаночых арганізацый у Нідэрландах.

Псіхлячэбніца

4 снежня 1902 г. Віл была шпіталізавана і ў хуткім часе перапраўлена ў псіхіятрычную бальніцу ў Эрмело з дыягназам «дыменцыя» на ранняй стадыі. Жанчына пражыла ў псіхбальніцах амаль 40 гадоў, і памерла ў маі1941 года, у перыяд нямецкай акупацыі Нідэрландаў.