Чжурчжэні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
У канцы X ст. чжурчжэні былі разгромлены кіданямі, потым значную частку іх зямель захапіла дзяржава [[Каро]]. Чжурчжэні былі вымушаны падпарадкавацца кіданям, што ў выніку прывяло да працяглага канфлікта паміж кіданьскай дзяржавай Ляа і Каро. Гэта дало магчымасць чжурчжэням згуртавацца, нанесці паражэнне Каро і у [[1125]] г. захапіць Ляа. Чжурчжэньская імперыя [[Дынастыя Цзынь|Цзынь]] праіснавала да [[1234]] г, пакуль не была заваявана [[манголы|манголамі]]. Аднак чжурчжэньскія імёны і [[пісьмо]]васць захаваліся і ў больш познюю пару. Адзін з апошніх помнікаў чжурчжэньскай пісьмовасці ([[XV стагоддзе]]) быў знойдзены на ніжняй плыні [[рака Амур|ракі Амур]]. Ён быў пакінуты [[кітай]]скім чыноўнікам, які даследаваў гэтыя мясціны.
 
У традыцыйнай [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] чжурчжэні лічацца непасрэднымі продкамі [[маньчжуры|маньчжураў]]. Міф аб паходжанні ад чжурчжэняў быў створаны ў часы імперыі [[Дынастыя Цын|Цын]] і павінен быў з'яўляцца доказам бесперапыннасці маньчжурскага панавання ў [[Кітай|Кітаі]]. Многія сучасныя даследчыкі абвяргаюць прамыя сувязі паміж чжурчжэнямі і маньчжурамі, але не адмаўляюць то, што пэўная частка чжурчжэняў магля ўвайсці ў склад гэтага народа або быць заваяванай. Слова "юрчэн" азначала ў маньчжураў "залежны чалавек".
 
==Літаратура==