Дрэва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Quercus ilex rotundifolia.jpg|thumb|Дуб]]
[[Image:Drevy Sierabrakow.png|thumb|Класіфікацыя жыццёвых формаў дрэваў паводле І.Р. Серабракова]]
'''Дрэва''' — [[жыццёвая форма]] дрэвавых [[Расліны|раслін]], якая мае выразна выяўленае галоўнае [[сцябло]] — [[ствол дрэва|ствол]], які расце больш інтэнсіўна, чым іншыя парасткі, і захоўвае больш-менш вертыкальны напрамак росту.
 
Адыгрываюць галоўную ролю ў стварэнні лясных [[біяцэноз]]аў. Адны з асноўных прадуцэнтаў [[кісларод]]у паветра.
Паводле класіфікацыі жыццёвых формаў К. Раункіера, дрэвы адносяцца да [[фанерафіты|фанерафітаў]].
 
== Біялагічныя асаблівасці ==
[[Image:Drevy Sierabrakow.png|thumb|Класіфікацыя жыццёвых формаў дрэваў паводле І.Р. Серабракова]]
Паводле класіфікацыі жыццёвых формаў К. Раункіера, дрэвы адносяцца да [[фанерафіты|фанерафітаў]]. Дрэвы ўзніклі ў сярэднім [[дэвон]]е. Належаць пераважна да [[хвойныя|хвойных]] (з голанасенных) і [[двухдольныя|двухдольных]] (з пакрытанасенных) раслін.
 
Крона ў большасці дрэў складаецца з галін і лісця. Ствол захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, кожны год дае прырост у таўшчыню, утвараючы [[гадавыя кольцы]]. У дрэў з класа аднадольных (напр., [[пальмы|пальма]]ў) крона складаецца з разеткі вялікага лісця і адсутнічае другасны прырост у таўшчыню.
 
Ёсць дрэвы летне-зялёныя (скідваюць лісце з надыходам восені, напр., [[дуб]], [[вольха]]) і вечназялёныя (напр., [[елка]], [[піхта]], [[хвоя]]). Сярод лісцевых дрэў вылучаюць шыракалістыя (дуб, [[клён]], [[ясень]]) і драбналістыя ([[асіна]], [[бяроза]], вольха). Адрозніваюць дрэвы першай велічыні (20 м і больш; дуб, елка, [[ліпа]], хвоя), другой (10—20 м; вольха, [[груша]], [[рабіна]]) і трэцяй (5—10 м; [[глог]], [[яблыня]], [[ядловец]]).
 
Працягласць жыцця разнастайная, ад 20 да соцень і тысяч гадоў ([[баабаб]], [[секвоя]] — да 3—5 тыс. гадоў, [[дуб]] — 500—1000, [[хвоя]] — 300—350, [[елка]] — 250—300, [[асіна]], [[бяроза]] — 150—200 гадоў).
 
== Выкарыстанне ў гаспадарцы ==
Дрэвы даюць драўніну, ядомыя плады, лекавую, тэхнічную і хімічную сыравіну, выкарыстоўваюцца для азелянення. Са старажытных часоў дрэва выкарыстоўваецца ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладным і народным мастацтве, скульптуры. З дрэва здаўна вырабляюць хатняе начынне, прылады працы, транспартныя сродкі, мэблю і інш. Шырока выкарыстоўвалася таксама ў пернікарстве, набіванцы, іканастасах, абкладах абразоў і інш. Асноўны матэрыял [[дрэварыт]]у. Разьбой па дрэве ўпрыгожваюць ліштвы, франтоны, вільчакі, вуглавыя накладкі. Багацце кояеравых адценняў, разнастайнасць фактуры і тэкстуры вызначаюць мноства дэкаратыўных эфектаў у вырабах з дрэва.
 
== Архетып культуры ==
Радок 17 ⟶ 29:
 
== Літаратура ==
* Дрэва // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1998.
* Лесная энциклопедия: В 2-х т./ Гл.ред. Воробьев Г.И.; Ред.кол.: Анучин Н.А., Атрохин В.Г., Виноградов В.Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985.
* ''Серебряков И.Г.'' Экологическая морфология растений. Жизненные формы покрытосеменных и хвойных. — М.: Высшая школа, 1962.
* Энциклопедия лесного хозяйства: в 2 х томах. — М.: ВНИИЛМ, 2006.
 
 
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}