Уга Чавес: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (217.21.43.22) і адноўлена версія 1510062 JerzyKundrat
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага [[бейсбол|бейсбаліста]]. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні [[младшы лейтэнант|младшага лейтэнанта]] скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.
 
Служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць [[Сімон Балівар|Сімона Балівара]].

Уга Чавес узначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі 4.2.1992. Капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. Узяў на сябе адказнасьць за паўстанне. Праседзеў два гады ў вязніцы, пакуль ня быў памілаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам.
 
== На чале краіны ==
Радок 56 ⟶ 58:
 
== Адносіны з Беларуссю ==
Уга Чавес лічыў [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнку]] сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, нееднаразова у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (у праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты ў дапамогу Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла неаднаразова закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў вечарам 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. З'явіліся напрацоўкі ў асобных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.
 
У сувязі са смерцю Уга Чавеса Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну»<ref>http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=109535</ref>.