Шарлота Перэлі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Мяняем: az:Şarlotta Perelli
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Пасля перамогі на конкурсе [[Еўрабачанне 1999]] Шарлота (тады яшчэ Нільсан) становіцца знакамітай. Яна выступае па ўсёй [[Еўропа|Еўропе]] і выпускае свой першы сольны альбом «''Charlotte''». У [[2001]] годзе выходзіць другі альбом, які ўключае ў сябе паспяховы сінгл «''You Got Me Going Crazy''». У [[2003]] годзе Шарлота становіцца вядучай першага паўфіналу Швецкага адбору на Еўрабачанне. У красавіку гэтага жа года яна прымае ўдзел у швецкай пастаноўцы «''Ісус Хрыстос — Суперзорка''». У верасні выходзіць сінгл «'''Broken Heart''», а ў чэрвені [[2004]] з'яўляецца альбом «''Gone Too Long''».
 
Пасля ўдалага дэбюту яе запрашаюць правесці ўжо цалкам увесь нацыянальны адбор на [[Еўрабачанне 2004]], а тэлеканал TV4 запрашае яе стварыць уласнае шоў. Яна арганізуе дзіцячую музычную перадачу «''Super Troupers''». У маі [[2007]] года Шарлота прымае ўдзел у '''[[Nordic Preview Show]]''', абмяркоўваючы ўдзельнікаў [[Еўрабачанне 2007|Еўрабачання 2007]] у якасці эксперта ад Швецыі. Яна ўжо была ў складзе экспертнай камісіі ў [[2005]] годзе.
 
Запісала пяць альбомаў сваіх песень, чатыры з іх увайшлі ў Топ-50 у Швецыі. Альбом "Gone too long" падняўся ў гэтым спісе найболей высока (11 месца). Стала выступае на швецкім тэлебачанні з аглядам сучаснай швецкай эстраднай музыкі.