Барнум Браўн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спадчына: стылявыя змены
стылявыя змены
Радок 64:
Пасля вайны ў [[1947]]-[[1952]] гадах Браўн у суправаджэнні жонкі і дачкі ад першага шлюбу зноў вяртаецца да асноўнай сваёй прафесіі шукальніка-палеантолага, на гэты раз у [[Гватэмала|Гватэмале]]. Ён праводзіць геалагічную відэа-і фотаздымку тэрыторыі краіны - спачатку з борта самалёта, а затым наземных відаў транспарту. У [[1951]] і [[1952]] гадах Браўн таксама шукае рэшткі вымерлых арганізмаў у гэтай краіне, аднак гучных адкрыццяў у выніку гэтай паездкі зроблена не было. Пошукі давялося згарнуць пасля прыходу да ўлады незалежнага ад [[ЗША]] палітыка [[Гусман Арбэнс|Гусмана Арбэнса]] і ўсплёску антыамерыканскіх настрояў{{sfn|Dingus, Norell|2011|p=288—289}}.
У [[1955]] году Браўн у апошні раз выязджае ў пошукавую экспедыцыю ў [[Мантана|Мантане]]. Здабыўшы для музея два фрагменты [[шкілет]]а [[плезіазаўр]]а<ref group="прим">Каталог AMNH 2802</ref><ref group="прим">Каталог AMNH 2505</ref>, 83-гадовы навуковец перанёс цяжкае захворванне плямістай ліхаманкай, выкліканай укусам заражанага кляшча{{sfn|Dingus, Norell|2011|p=289—290}}.
Барнум Браўн памёр [[5 лютага]] [[1963]] года, не дажыўшы ўсяго тыдзень да свайго 90-годдзя. Вучоны быў пахаваны побач са сваёй першай жонкай Марыён на яе радзіме ў горадзе Оксфард ({{lang-en|Oxford, New York}}) на могілках RiverView Cemetery{{sfn|Dingus, Norell|2011|p=293—295}}.