Паўстанне 1863—1864 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
 
== Перадумовы ==
У канцы 50-х — пачатку 60-х гг. [[19 стагоддзе|XIX ст.]] адбываліся якасныя змены ў складзе ўдзельнікаў вызваленчага руху ў Расійскай імперыі: дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца т. зв. разначынцам — выхадцам з дэмакратычных пластоў насельніцтва, выразнікам інтарэсаў працоўных мас, прпадстаўленыхпрадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамі тайная арганізацыя «Зямля і воля» ([[1861]]—[[1864]] рыхтавала ўсерасійскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаўлення народаўладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлі сялянам, пабудовы сацыялістычнага ладу на аснове рэфармаванай сялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыі абласцей. Надзеі на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацніліся ў сувязі з уздымам антыпрыгонніцкага сялянскага руху і ўзнікненнем рэвалюцыйнай сітуацыі напярэдадні і ў час рэформы 1861 г.<ref>Біч, М. Паўстанне 1863—1864 гг. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома: В. Яноўская, С. Рудовіч. — Мн.: Экаперспеектыва, 2005. — 519 с.: іл. — С. 233. — ISBN 985-469-104-7.</ref>
 
У польскіх і беларуска-літоўскіх губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем, найперш — уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з'яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні: «чырвоных» і [[Белыя, паўстанне 1863—1864 гадоў|«белых»]]. Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва — шматлікую беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія — сярэдніх і буйных землеўладальнікаў і буйную буржуазію. «Чырвоныя» зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; «белыя» разлічвалі на дасягненне сваёй мэты шляхам мірнных рэлігійна-палітычных маніфестацый у касцёлах і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў, найперш Францыі і Вялікабрытаніі, якія яшчэ нядаўна ваявалі з Расійскай імперыяй.<ref>Біч, М. Паўстанне 1863—1864 гг. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома: В. Яноўская, С. Рудовіч. — Мн.: Экаперспеектыва, 2005. — 519 с.: іл. — С. 233—234. — ISBN 985-469-104-7; Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863—1864 гг. / Міхась Біч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 38—39.</ref>