Паўстанне 1830—1831 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Радок 1:
[[Файл:Эпізод паўстання 1831 года.jpg|250px|thumb|Невядомы аўтар. «Эпізод паўстання 1831 года». [[Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей]]]]
 
== Перадумовы паўстання ==
* Паводле рашэння [[Венскі кангрэс, 1814-1815|Венскага кангрэсу]], частка створанага [[Напалеон]]ам [[Варшаўскае княства|Варшаўскага княства]] ўвайшла ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] пад назвай [[Царства Польскае]], а рускі [[імператар]] станавіўся і польскім каралём. Царству Польскаму была нададзена і [[канстытуцыя]], якая неаднаразова парушалася расійскімі ўладамі;
* Частка насельніцтва, у асноўным [[шляхта]], мела на мэце аднаўленне [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у межах 1772 года;
* Абмежаванне дзейнасці сейма ў Царстве;
* Палітычныя рэпрэсіі супроць "«нязгодных"». Да прыкладу: уздельнікі тайных таварыстваў, у асноўным навучэнцы, былі яшчэ ў 1824-18251824—1825 гадах узятыя пад нагляд. Ад працы ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]] былі адхілены выкладчыкі [[Іаахім Лялевель|І. Лялевель]], [[І. Даніловіч]], [[М. Баброўскі]].
 
== Пачатак паўстання ==
гл. падрабязней у артыкуле [[Гісторыя Польшчы]]
 
У канцы лістапада 1830 года ў [[Варшава|Варшаве]] ўспыхнула паўстанне ў сувязі з намерам [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў [[Францыя|Францыі]] і [[Бельгія|Бельгіі]]. Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня - — і Царства Польскае. 18 снежня сейм заклікаў да паўстання насельніцтва ўсіх тэрыторый былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] з мэтай аднаўлення яе незалежнасці. У студзені 1831 года князь [[Адам Ежы Чартарыйскі]] стаў старшынёю польскага Нацыянальнага ўрада. Тады ж сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая I і членаў яго сям'і правоў на польскі трон.
 
== Паўстанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі ==
Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]] ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў.
Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і ваеннага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы.
У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні - — толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл.
У Беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:
* пад кіраўніцтвам С.Радзішэўскага ў Вілейскім павеце - — 3,3 тыс. чалавек,
* В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце - — 3 тыс. чалавек,
* К. Пшаздецкага ў Ашмянскім павеце - — 2,5 тыс. чалавек,
* Я. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім павеце - — 1 тыс. чалавек.
 
Апалячаная шляхта, каталіцкае, часткова ўняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго края не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу ў паўстанні не прымалі.
Радок 32 ⟶ 34:
* да другога — тых. хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях,
* да трэцяга — усіх іншых.
Сваіх маёнткаў пазбавіліся буйныя магнаты — [[Агінскія]], [[Плятэры]], [[Радзівілы]], [[Сапегі]], [[Чартарыйскія]] і інш. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўсяз'явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек.
* У 1832 г. быў зачынены [[Віленскі ўніверсітэт]], які быў адкрыты толькі ў 1804 г.
* У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія ўніверсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.
Радок 48 ⟶ 50:
* [[Тадэвуш Тышкевіч]] (1774—1852)
* [[Напалеон Феліксавіч Яленскі]] (1810—1883)
 
== Гл. таксама ==
* [[Віленскае часовае ваеннае губернатарства]]
Радок 54 ⟶ 57:
 
== Літаратура ==
* ''Гарбачова, В. В.'' Паўстанне 1830—1831 гадоў на Беларусі / В. В.  Гарбачова.  — Мінск : БДУ, 2001.  — 186 с.
* ''Гарбачова, В. В.'' Удзельнікі паўстання 1830—1831  гг. на Беларусі : бібліягр. слоўн. / В. В.  Гарбачова.  — Мінск : БДУ, 2006.  — 400 с.
* [http://elib.bsu.by/handle/123456789/3347 Сосна, У. А. “Польскае”«Польскае» паўстанне 1830-1831 1830—1831 гг. и беларускае сялянства. У.  А.  Сосна // Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 4 / редкол.: А.  П.  Сальков, О.  А.  Яновский (отв. редакторы) [и др.].  — Минск: БГУ, 2009.  — С. 191-197191—197]
{{Normdaten
|PND=