Эндру Джон Уайлс: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сэр Эндру Джон Уайлс''' (анг.: Sir Andrew John Wiles, нар. {{ДН|11|4|1953}} года, Кембрыдж, Вялікабрытанія, р...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:57, 11 красавіка 2013

Сэр Эндру Джон Уайлс (анг.: Sir Andrew John Wiles, нар. 11 красавіка 1953 года, Кембрыдж, Вялікабрытанія, рыцар-камандор Ордэна Брытанскай Імперыі з 2000) — англійскі і амерыканскі матэматык, прафесар матэматыкі Прынстанскага ўніверсітэта, загадчык кафедры матэматыкі, член навуковага савета Інстытута матэматыкі Клэя. Атрымаў навуковую ступень бакалаўра ў 1974 годзе ў каледжы Мёртан Оксфардскага ўніверсітэта. Навуковую кар'еру пачаў летам 1975 пад кіраўніцтвам прафесара Джона Коўтса ў каледжы Клэр Кембрыджскага ўніверсітэта, дзе і атрымаў ступень доктара. У перыяд з 1977 па 1980 Уайлс займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка ў каледжы Клэр і дацэнта ў Гарвардскім універсітэце. Сумесна з Джонам Коўтсам ён працаваў над арыфметыкай эліптычных крывых з комплексным памнажэннем метадамі тэорыі Івасавы. У 1982 годзе Уайлс пераехаў з Вялікабрытаніі ў ЗША.

Адной з галоўных падзей у яго кар'еры стаў доказ Вялікай тэарэмы Ферма і выяўленне тэхнічнага метаду, які дазволіў скончыць доказ з дапамогай яго былога аспіранта, Рычарда Тэйлара, у 1994 годзе. Працаваць над тэарэмай Ферма ён пачаў летам 1986 года пасля таго, як Кен Рыбет даказаў гіпотэзу аб сувязі паўстабільных эліптычных крывых (прыватнага выпадку тэарэмы Таніямы - Сімуры) з тэарэмай Ферма. Асноўная ідэя аб такой сувязі належыць нямецкаму матэматыку Герхарду Фраю.