Вікіпедыя:Форум/2013: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
 
::::З павагай, [[Удзельнік:Пан Свідрыгайла|Пан Свідрыгайла]] ([[Размовы з удзельнікам:Пан Свідрыгайла|размовы]]) 19:52, 11 красавіка 2013 (UTC)
 
:::::: Пан Свідрыгайла, у дадзеным выпадку менавіта вы, атрымліваецца, апэлюеце да эмоцыяў і эмацыянальных тэрмінаў. А нашая мэта зрабіць артыкул больш нэйтральным і аб'ектыўным.
:::::: Калі карыстацца вашым, мягка кажучы, ненавуковым разуменнем гэтага тэрміну, то атрымліваецца, што любая ўлада, якая была тады на тэрыторыі Беларусі, была ворагам нашай радзімы і народу - бо і Польшча, і СССР, і Нямеччына былі супраць таго, каб беларусы атрымалі ўладу ў сваёй краіне. Усе яны хацелі панаваць над беларусамі.
:::::: "Нацыянал-фашысты" - ненавуковы тэрмін. Планаў знішчэння беларусаў "пад корань" у кіраўніцтва нацыстоўскай Нямеччыны не было. У адной рэдакцыі "Плана Ост", дзе беларусы згадваліся, прапаноўвалася 75% беларусаў перасяліць далей на Ўсход (прычым пісалася, што беларусы будуць нават радыя, бо там больш ураджайная зямля), а 25% "расавапрыгодных" паступова анямечыць. У больш позніх рэдакцыях пра Беларусь увогуле няма ані слова. Дый сам план ніхто так і не зацвердзіў - ён застаўся хворай мрояй у галаве некалькіх гіммлераўцаў. --[[Удзельнік:Weissruthenien|Weissruthenien]] ([[Размовы з удзельнікам:Weissruthenien|размовы]]) 10:02, 13 красавіка 2013 (UTC)
 
:: Для артыкула абсалютна не пасуе назва легальнасць. Легальнасць і калабарацыянізм - не сінонімы. У навуковай літаратуры - гэта апісваецца як калабарацыянізм у часы Другой сусветнай вайне - Беларуская энцыклапедыя, Нарысы гісторыі Беларусі. Трэба кіравацца навуковая тэрміналогіяй. Таму за вяртанне старой назвы. ''Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.'' --[[Удзельнік:Rymchonak|Rymchonak]] ([[Размовы з удзельнікам:Rymchonak|размовы]]) 05:51, 12 красавіка 2013 (UTC)