Крысціян Бемер Анфінсен: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Крысціян Бемер Анфінсен''' (анг.: Dr. Christian Boehmer Anfinsen, Jr.; {{ДН|26|3|1916}}, Монесен, штат Пенсільва...'
 
Радок 4:
Крысціян Бемер Анфінсен нарадзіўся [[26 сакавіка]] [[1916]] года ў маленькім мястэчку Монесен на поўдзень ад Пітсбурга, штат Пенсільванія. Яго бацька, Крыстал Бемер Анфінсен, быў інжынер-механікам. Ён і яго жонка, Сафія Расмусен Анфінсен, былі нарвежскімі імігрантамі. Пражыўшы некалькі гадоў у мястэчку Шарлеруа ў Пенсільваніі, у 1920-х гадах сям'я пераехала ў [[Філадэльфія|Філадэльфію]]. У 1933 Анфісен быў прыняты па стыпендыі ў Каледж Свартмара, дзе ён вывучаў [[хімія|хімію]]. Пасля атрымання ступені [[бакалаўр]]а па хіміі ў 1937 годзе, Анфінсен працягнуў навучанне ва ўніверсітэце Пенсільваніі, каб атрымаць ступень магістра па арганічнай хіміі ў 1939 годзе. У той жа час ён працаваў асістэнтам. У 1939 г. Амерыканска-Скандынаўскі фонд прысудзіў яму стыпендыю на распрацоўку новых метадаў аналізу хімічных структур ферментаў у лабараторыі Карлсберга ў Капенгагене. Небяспечная абстаноўка, якая склалася ў Еўропе з-за пачатку [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай Вайны]], прымусіла яго ў вярнуцца ў Злучаныя штаты ў 1940 годзе.
 
З 1950 года - загадчык лабараторыі клетачнай фізіялогіі і метабалізму ў Нацыянальным кардыялагічным інстытуце, Нацыянальныя інстытуты аховы здароўя ЗША, (Бетэсда, штат Мэрыленд). У 1954 годзе Фонд Ракфелера фінансаваў новы візіт Анфінсена у [[Капенгаген]], дзе ён працаваў у Карлсбергскай лабараторыі на працягу года. З 1958 член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. У 1958-1959 гадах Анфінсен паехаў працаваць у Інстытуце Вейцмана, [[РехавотРэхавот]], [[Ізраіль]].
 
У 1962 годзе, знаходзячыся ў [[ГарвардкіГарвардскі ўніверсітэт|Гарвардскім універсітэце]] з рабочым візітам, атрымаў прапанову ўзначаліць дэпартамент хіміі і ў 1963 годзе быў прызначаны кіраўніком лабараторыі біяхіміі Нацыянальнага інстытута па даследаванні артрыту і метабалізму, дзе і працаваў да 1981 года. У 1979 прыняў іудаізм і кінуў паліць. У 1982-1995 гадах - прафесар біяхіміі ва [[універсітэт Джона Хопкінса|ўніверсітэце Джонса Хопкінса]].
 
{{DEFAULTSORT:Анфінсен}}