Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава''' — мастацкая галерэя ў г.п.Акцябрс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:25, 17 красавіка 2013

Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава — мастацкая галерэя ў г.п.Акцябрскі. Заснавана па ініцыятыве Акцябрскага райвыканкама як карцінная галерэя. Адкрыта для наведвальнікаў 6 лістапада 1990 г. У 1995 у сувязі з ліквідацыяй галерэі і Музея народнай славы рэарганізавана ў Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна. У 2005 г. паводле рашэння Акцябрскага райвыканкама галерэя выведзена са складу цэнтра з сучаснай назвай. Галерэяй кіравалі С.А.Кавалёва, Т.А.Семака, А.Ф.Фгарбар. З 2006 г. дырэктар Н.В.Заброцкая.

Агульная экспазіцыйна-выставачная плошча галерэі 127 м², плошча пастаяннай экспазіцыі 42 м². Асноўны фонд (2008) налічвае 166 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 91 адзінку.

У фондзе калекцыі жывапісных работ Л.Дробава, графікі, скульптуры, фотаздымкаў фотакарэспандэнта газеты «Звязда» Я.Пясецкага і інш. Першыя экспазіцыі прадстаўлены творамі беларускага мастака, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровага грамадзяніна г.п.Акцябрскі Л.Дробава.

Галерэя мае 3 выставачныя залы. Дзейнічае пастаянная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Л.Дробава. Тут прадстаўлены асабістыя рэчы мастака, дакументы, навуковыя працы і інш.