Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей''' — музей, заснаваны ў г.п.Круглае павод...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:49, 17 красавіка 2013

Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музеймузей, заснаваны ў г.п.Круглае паводле сумеснай пастановы бюро Круглянскага райкама КПБ і Круглянскага райвыканкама ад 21.02.1990 г. Адкрыты для наведвальнікаў 25 чэрвеня 1994 г. да 50-годдзя з дня вызвалення раёна ад гітлераўскіх захопнікаў. Першы кіраўнік Т.М.Аксёнава. З 1998 г. дырэктар С.В.Каднікава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 7081 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 2260 адзінак Агульная плошча 314,7 м², экспазіцыйная — 175 м², плошча выставачнай залы 48,9 м².

Найбольш цікавымі з'яўляюцца калекцыі абразоў ХІХ ст. (каля 50 адзінак захоўвання), старадрукаваных кніг (царкоўны статут, псалтыр, «Жыціе i пакуты святой велікамучаніцы Варвары» i інш.), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (экспанаты з саломы, pocnic i разьба па дрэве), народных музычных інструментаў, жывапісу, прадметау побыту i этнаграфіі, беларускага нацыянальнага касцюма, нумізматыкі (манеты Візантыі, Рэчы Паспалітай, манетны скарб XVII ст. i інш.), фалерыстыка.

Усе экспанаты размешчаны у 6 залах. Дзейнічаюць 4 экспазіцыі.