Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Metryka litewska.jpg|Разварот адной з кніг метрыкі з запісамі за 1511—1518 гады|thumb]]
 
'''Літоўская метрыка''' ({{lang-la|matricula}} канцылярская кніга) — збор спецыфічных матэрыялаў (сшыткаў, кніг) вялікакняжацкай [[Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага|Канцылярыіканцылярыі Вялікага Княства Літоўскага]] [[15 ст.|15XV]]–[[18 ст.|XVIII стст.]] з копіямі дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Рады ВКЛ, соймаў і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. У склад Метрыкі ўваходзілі таксама некаторыя важныя пабочныя матэрыялы (пераклады ярлыкоў крымскіх ханаў, спісы з маскоўскіх дыпламатычных дакументаў і інш.), справаводныя матэрыялы (рэестры актаў, інвентары Метрыкі і інш.).
 
Метрыка стала асновай велікакняжацкага, а пазней галоўнага дзяржаўнага архіва ВКЛ і выконвала нотафікацыйныя (юрыдычна-рэгістрацыйныя) функцыі. Выкарыстоўваліся ў юрыдычных і даведасных мэтах усімі суб'ектамі права, найперш вярхоўнай уладай, дзяржаўнымі ўстановамі, прывілеяванымі саслоўямі, мяшчанамі, магістратамі, царквой, этнарэлігійнымі абшчынамі. На аснове матэрыялаў Метрыкі па адпаведных запытах выдаваліся юрыдычна завераныя дакументы (копіі з копій).
 
Большая частка кніг Літоўскай метрыкі захоўваецца сёння ў Расійскім Дзяржаўным Архіве Старажытных Актаў у [[Масква|Маскве]], асобныя кнігі ёсць таксама ў [[AGAD]] у [[Варшава|Варшаве]] і іншых месцах.