Абаліцыянізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Тэрмін '''абаліцыянізм''' з'яўляецца калькай англійскага слова abolitionism,...'
 
Радок 11:
===Метады ўздзеяння абаліцыяністаў на грамадства і палітычную ўладу===
 
Каб звярнуць увагу грамадства і ўрада краіны на праблему абаліцыяністы шырока карысталіся друкаваным словам. Напрыклад, адзін з найбольш радыкальных лідараў руху [[Уільям Ллойд Гарысан]] заснаваў газету "Ліберэйтар" (The Liberator, літ.: "вызваліцель"), першы нумар якой выйшаў у свет [[1 студзеня]] [[1831]] г. З дапамогай газеты ён даносіў да шырокай грамадскасці цяжкасці палажэння нявольнікаў Поўдня ва ўсіх падрабязнасцях. І гэта мела пэўны поспех: колькасць абаліцыяністаў у свабодных штатах ЗША пачало расці<ref>''An Outline on American History''. Published by US Information Agency, p.153</ref>. Яшчэ адну такую газету, "Норзерн Стар" (у перакладзе на беларускую - "Паўночная зорка"), заснаваў [[Фрэдэрык Дуглас]], беглы чорны раб, прадстаўнік "Масaчусэтскага таварыства за адмену рабства" (Massachusetts Anti-Slavery Society).
 
Таксама час ад часу, асабліва ў 1830-я гг. абаліцыяністы праводзілі кампаніі па складнню петыцый у [[Кангрэс ЗША]] і напісанню прыватных пісьмаў з патрабаваннем адмены рабства, як становішча, якоя супярэчыла канцэптуальным ідэям [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыі]] і [[Дэкларацыя незалежнасці ЗША|Дэкларацыі незалежнасці]]. У Кангрэсе вяліся спрэчкі аб магчымасці заканадаўча адкласці разгляданне такіх петыцый і лістаў на нявызначана адлеглы тэрмін, што супярэчыла [[Першая папраўка да Канстытуцыі ЗША|1-й Папраўке]].