Ангел Іванавіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
З [[1880]] вучыўся на медыцынскім факультэце [[Кіеўскі ўніверсітэт|Кіеўскага ўніверсітэта]]. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў — яму не далі давучыцца ва ўн-це і саслалі ў [[Ніжні Ноўгарад]] ([[1883]]). Там пазнаёміўся з вядомым расійскім літаратарам [[У. Караленка]]м; супрацоўнічаў з шэрагам волжскіх выданняў. З [[1887]] жыў у [[Казань|Казані]], быў адным з рэдактараў газеты 'Волжский вестникъ'. У [[1893]] разам з іншымі арганізаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю 'Народнае права'; напісаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры 'Надзённае пытанне' ([[1894]]). З 2-й паловы 1890-х г. на пазіцыях 'легальнага марксізму'. Выступаў супраць 'народніцкіх трафарэтаў' у літаратуры, найперш — ідэалізацыі вёскі. Працаваў у рэдакцыях часопіса 'Русское богатство' ([[1893]]—[[1894]]), 'Мир Божий' ([[1894]]—[[1906]]), дзе прапагандавалася ідэя адукацыі для шырокіх мас. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 час. 'Миръ божий' забаронены. У [[1906]] заснаваў час. 'Современный миръ', які рэдагаваў да канца жыцця.
 
{{літ|1=Корнилович Э.А. Оружие публициста // Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985. С. 19-30; ЭГБ, т. 1.}}