Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
 
Музейна-выставачны комплекс адкрыты для наведвання ў [[1992]] г. У зале [[габелен]]аў прадстаўлены творы беларускіх мастакоў [[В. Дзёмкіна]]й і [[Ю. Піскун]]а «Рагнеда», «Полацкія званы» (абодва 1991 г.), «Малітва» (1992 г.). Тэма гісторыі [[Полацкае княства|Полацкага княства]] і Заслаўя перадаецца праз вобразы [[Рагнеда|Рагнеды]] і [[Ізяслаў Полацкі|Ізяслава]]. Зала «Музыка вячорак» знаёміць з музычнай культурай беларускіх вёсак і мястэчак. Экспануюцца музычныя інструменты, сабраныя з усёй Беларусі і аб'яднаныя ў вясельныя гурты: [[гармонік]]і, [[цымбалы]], [[скрыпка|скрыпкі]], [[жалейка|жалейкі]], [[бубен|бубны]]. У выставачнай зале праводзяцца часовыя абменныя выстаўкі з фондаў музеяў і прыватных творчых майстэрняў Беларусі.
 
== музей «Млын» ==
Цэнтральным аб'ектам этнаграфічнага комплексу музея-запаведніка з'яўляецца музей «Млын». Адкрыты для наведвання ў 1990 г. пасля рэстаўрацыі паравога млына. Уяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак, пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага гараджаніна. Побач з млынам размешчаны музей «Хата завозніка», на месцы, дзе яна стаяла ў пачатку 20 ст. У памяшканнях узноўлены інтэр'еры пачатку 20 ст. У сенцах знаходзяцца невялікая печ, вуглавая шафа, паліцы з керамічным, медным і латуневым посудам, стол з самаварам, падвесны рукамыйнік. На сценах вісяць бурносы (зімовая вопратка з саматнага сукна), а таксама прыстасаванні конскай вупражы. У белым пакоі знаходзяцца кафляная печ, палаці з сеннікамі, канапа і нямецкі маятнікавы гадзіннік, на покуці — абвіты ручніком абраз, падлога заслана дашчаным мостам, сцены атынкаваны і пабелены. Драўляны свіран ля млына стаіць на каменным падмурку. Яго галоўны фасад уяўляе сабой галерэю з балконам, парэнчы ўпрыгожаны разьбой. Унутры, уздоўж сцен, цягнуцца засекі для збожжа. Састаўной часткай гаспадарчага комплексу з'яўляецца музей «Кузня», размешчаны ў будынку, перавезеным з в.Камень Валожынскага раёна (1994). Інтэр'ер складаецца з горана, мяхоў, калоды з аднарогай накавальняй, ручнога тачыльнага і свідравальнага станкоў, шматлікіх інструментаў: малаткоў, абцугоў, разакоў і прабойнікаў. Побач з кузняй загон для коней. Тут жа на зямлі ляжыць жорнападобны камень — гбала, прыстасаваны для набіўкі на драўляныя колы калёс жалезных абручоў.
 
== музей «Дот» ==
З ваенна-інжынернымі збудаваннямі ўздоўж заходняй мяжы СССР у перадваенны перыяд (1932-34 гг.) знаёміць музей «Дот» у ваколіцы Заслаўя (2004). Трохамбразурны агнявы пункт быў узброены 3 станковымі кулямётамі «максім» на спецыяльных станках з цэнтральнай сістэмай ахаладжэння і адным ручным кулямётам сістэмы Дзегцярова.
 
== Беларусі дзіцячы Музей міфалогіі і лесу ==
У 2005 г. на базе музея-запаведніка адкрыўся першы ў Беларусі дзіцячы Музей міфалогіі і лесу. Экспазіцыя складаецца з 2 частак — зоны «рэальнага» лесу, дзе прадстаўлены чучалы зайца-русака, рабчыка, янотападобнага сабакі, куніцы, вавёркі, канюка звычайнага, сойкі, дразда-рабінніка, дразда пеўчага, сініцы, ластаўкі, і міфалагічнай зоны, кампазіцыйнымі цэнтрамі якой з'яўляюцца скульптуры ваўкалака, ляснога дзядка, лесавіка, вадзяніка і дамавіка. Усе персанажы размешчаны ў характэрным для іх асяродку. Выкарыстаны тэатральны прыём каляровага падсвечвання і гукавое суправаджэнне экскурсій.
 
== Спасылкі ==