Нацыянальны парк Тыведэн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дапаўненне
Радок 22:
}}
'''Тыведэн''' ({{lang-sv|Tiveden}}) — нацыянальны парк у [[Швецыя|Швецыі]], знаходзіцца на мяжы правінцый [[Лен Эрэбру|Эрэбру]] і [[Лен Вестра-Гёталанд|Вестра-Гёталанд]], паміж азёрамі [[возера Венерн|Венерн]] і [[Ветэрн]] (камуны Лакса і Карлсбарг), большую частку парка займае скалісты ландшафт, пакрыты хваёвым лесам.
 
Лес Тыведэн — адзін з трох буйных лясоў цэнтральнай Швецыі, які гістарычна падзяляў плямёны [[гёты|гётаў]] на поўдні ([[Гёталанд]]) і [[свеі|свеяў]] на поўначы ([[Свеаланд]]); іншыя - гэта Цюлескуген і Кольмардэн.
 
Лес Тыведэн стаіць на [[граніт]]ных скалах.
 
Вялікі ўклад у фарміраванне цяперашняга ландшафту леса ўнеслі [[ледавік]]і ледніковага перыяду, які таялі каля 11 тысяч гадоў таму назад. Ледавікі неслі з сабой велізарныя валуны, да гэтага часу раскіданыя па раёне і моцна абцяжарваюць перамяшчэнне.
 
З-за беднасці глебы [[флора]] і [[фауна]] леса небагатыя, асноўным відам дрэў з'яўляецца [[хвоя]], якая, дзякуючы павярхоўнаму тыпу каранёвай сістэмы, можа развівацца ў тонкім (1-2 см) пласце урадлівай глебы. Некаторыя ўчасткі пакрытыя ягелем. У пэўных месцах растуць печоначніца і [[ляшчына]]. Большая частка леса ў нацыянальным парку каля Стэнкела вырасла пасля вялікага пажару ў [[1835]] годзе.
 
З буйных жывёл у лесе назіраюцца [[алені]] і [[лось|ласі]]. У лік дробных млекакормячых, якія насяляюць лес, уваходзяць лісы, [[барсук]]і, [[куніцы]], [[вавёркі]]. Ёсць вялікая папуляцыя [[глушэц|глушцоў]], іншыя птушкі, якія сустракаюцца ў лесе — [[Сыч касматаногі]] і [[Трохпальцы дзяцел]], для якога Тыведэн з'яўляецца паўднёвай мяжой арэала.
 
Парк займае самую недаступную частку лесу, т.зв. Трольтывен.