Мікалай Макаравіч Гуткоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Цёзкі|Гуткоўскі}}
'''Мікалай Макаравіч ГУТКОЎСКІ''' ({{ДН|2|8|1886|21|7}}, в. [[Вёска Забелы|Забелы]] Слуцкага павета Мінскай губ., цяпер [[Слуцкі раён]] [[мінская вобласць|Мінскай вобл.]] - {{ДС|8|2|1938}}), — беларускі юрыст, публіцыст.
 
== Біяграфія ==
Брат графіка [[Павел Гуткоўскі|Паўла Гуткоўскага]]. У 1907-08 настаўнічаў у мяст. [[Вёска Багушэвічы, Бярэзінскі раён|Багушэвічы]] Мінскай губ. У [[1912]] скончыў юрыдычны факультэт [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага ўніверсітэта]]. Пасля служачы ў [[Варшава|Варшаве]], [[Масква|Маскве]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917-19 удзельнічаў у стварэнні беларускіх арганізацый у Адэсе. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Врангеля ў [[Крым]]е. З чэрвеня [[1921]] у Мінску. Працаваў у [[Наркамат асветы БССР|Наркамаце асветы БССР]]; адначасова з [[1922]] навуковы супрацоўнік [[Інбелкульт]]а, выкладчык [[БДУ]]. У 1924-25 супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля ў [[СНК БССР]]. Даследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі бел. культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны [[ДПУ БССР]] у [[1930]] па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]. Рэабілітаваны пасмяротна.