Свеаланд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 2:
'''Свеаланд''' (швед. Svealand) — сярэдняя частка [[Швецыя|Швецыі]], якая ахоплівае правінцыі [[Лен Сёдэрманланд|Сёдэрманланд]], [[Нерке]], [[Лен Вермланд|Вермланд]], [[Лен Вестманланд|Вестманланд]], [[Лен Упланд|Упланд]] і [[Лен Даларна|Даларна]]. Плошча рэгіёну складае 80.839 кв. км, колькасць насельніцтва - 3.610.400 жыхароў (2007).
 
== Гісторыя ==
Назва «Свеаланд» у значэнні «зямля свеяў» паўстала як проціпастаўленне Ёталанду ([[Гёталанд]]у). Упершыню згадваецца ў 1422 г. у ландслазе караля [[Крыстафер III Баварскі|Крыстафера]], дзе выкарыстоўвалася ў адносінах да Нурданскугу, гэта значыць мясцовасці да поўначы ад Тыведэна і Кульмердэна. Карона гэтага старажытнага каралеўства ўваходзіць у [[герб Швецыі]].
 
У [[11 стагоддзе|11]]-[[16 стагоддзе|16]] стст. на тэрыторыі Свеаланда склалася гістарычнае ядро шведскай дзяржавы.
 
== Рэльеф ==
Большую частку тэрыторыі Свеаланда займаюць нізінныя раўніны вакол азёр [[возера Меларэн|Меларэн]], [[возера Ельмарэн|Ельмарэн]], [[возера Венерн|Венерн]]; на поўначы — узвышаны раён. Пераважаюць хвойныя лясы.
 
== Эканоміка ==
Вобласць дае больш за 40 % прамысловай прадукцыі краіны. Галіны прамысловасці: машына-будаўнічая, металаапрацоўчая, чорная металургія, цэлюлозна-папяровая.
 
У сельскай гаспадарцы пераважае збожжавае земляробства і малочная жывёлагадоўля.
 
Важнейшыя гарады і прамысловыя цэнтры: [[Стакгольм]], [[Упсала]], [[Вестэрос]], [[Эскільстуна]], [[Эрэбру]], [[Карльстад]].
 
== Літаратура ==