Жэрар дэ Нерваль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 33 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q191305 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
}}
'''Жэрар дэ Нерваль''' ({{lang-fr|Gérard de Nerval}}; сапр. — '''Жэрар Лабруні''' ({{lang-fr|Gérard Labrunie}}); {{Нарадзіўся|22|5|1808|0|1}}, [[Парыж]] — {{Памёр|26|1|1855}}, тамсама) — [[Францыя|французскі]] [[паэт]]-[[рамантызм|рамантык]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Жэрар Лабрунi нарадзiўся ў сям'i хiрурга напалеонаўскай армii. Калi будучаму пiсьменнiку было два гады, яго мацi памерла ў Сiлезii, дзе знаходзiлася тады разам з мужам-ваенным. Хлопчыка выхоўваў дзядзька з боку мацi, Антуан Бушэ, але калi ў 1814 вярнуўся з вайны бацька Жэрара, хлопчыка адправiлi да яго ў Парыж.
 
У 1841 ў паэта здарыўся першы нервовы прыпадак. Апошнiя гады яго жыцця былi азмрочаныя нястачай i псiхiчнай хваробай, ён скончыў жыццё самагубствам, павесiўшыся ў адным з парыжскiх завулкаў. Пахаваны на могiлках Пэр-Лашэз.
 
== Творчасць ==
Знакамiтым Жэрар дэ Нерваль зрабiўся пасля таго, як пераклаў "Фаўста" [[Гётэ]] ў 1828 годзе. Гэты пераклад быў ухвалены І. Гётэ i пасля паўплываў на [[Г. Берлiёз]]а, стваральнiка сiмфонii "Пракляцце Фаўста" (''La Damnation de Faust''). Таксама перакладаў вершы [[Г. Гайнэ]], Шылера, Клопштака, Бюргера. Напiсаў некалькi зборнiкаў гiстарычна-лiтаратурных артыкулаў, у т.л. "Эцюды пра нямецкiх паэтаў" (''Études sur les poètes allemands'', 1830).
 
Паэзiю Ж. дэ Нерваля можна ахарактарызаваць як рамантычны дэiзм, духоўны свет цiкавiць паэта значна больш за свет матэрыяльны. Спачатку ён вiтаў Чэрвеньскую рэвалюцыю, але яго напалохаў грамадскi рух, якi пашырыўся пасля, i ён расчараваўся ў рэвалюцыi. З надыходам рэакцыi трапiў пад уплыў "галантнай", цi "залатой" багемы Тэафiля Гацье, лозунгам якой было "мастацтва дзеля мастацтва". У канцы 1830-х прыйшоў да думкi пра поўную бясплённасць сацыяльна-палiтычнай барацьбы (драма "Léo Burckart", 1839). У многім Жэрар дэ Нерваль — папярэднiк французскiх сiмвалiстаў, яго творчасць высока цанiлi таксама сюррэалiсты.
 
Пакiнуў некалькi зборнiкаў вершаў: "Нямецкiя вершы" (''Poésies allemandes'', 1830), "Галантная багема" (''La bohême galante'', 1855), шэраг гiстарычных драмаў i оперных лiбрэта: "Пракляцце Фаўста" (''La damnation de Faust'', 1846), некалькi аповесцяў: зборнiк "Дочкі агню" (''Les filles de feu'', 1854). Эратызм, фантастыка i культ мастацтва дзеля мастацтва былi для Ж. дэ Нерваля, на якога моцна паўплываў нямецкi [[рамантызм]], формай вызвалення ад зямной рэчаiснасцi.
 
Падарожжы па Усходзе i Германii апiсаныя ў кнiгах "Сцэны ўсходняга жыцця" (''Scènes de la vie orientale'', 1848), "Падарожжа на Усход" (''Voyage en Orient'', 1851), "Ларэлея" (''Loreley'', 1852).
 
== Літаратура ==
Радок 44 ⟶ 58:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Gérard de Nerval}}
 
{{writer-stub}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]