Дактрына Манро: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
На пачатку апошняга ўрадавага паседжання, былі зроблены значныя намаганні кіраўніцтва Іспаніі і Партугаліі палепшыць жыццё людзей у сваіх дзяржавах, але гэтыя намаганні рабіліся з надзвычайнай умеранасцю. Няма патребы казаць, што і вынікі такіх намаганняў былі далёка не такімі, якіх чакалі. Мы з цікаўнасцю назіралі за падзеямі ў гэтай частцы свету, з якой у нас настолькі сціслыя сувязі, ў тым ліку і паходжанне нашага народу. Грамадзяне Злучаных Штатаў усім сэрцам раздзяляюць пачуцці да ідэалаў шчасця і свабоды брацкіх народаў па той бок Атлантыкі. Што датычыцца войн, якія вядуць краіны Еўропы, мы не жадаем умяшацца ў іх, і такое ўмяшанне супярэчыла б нашым палітычным прынцыпам. Толькі калі парушаюцца нашы правы ці ёсць пагроза іх парушэння, мы вымушаны прыняць абарончыя меры. Мы маем відавочную сувязь з узнікшым ў нашым паўшар'і рухам<ref>Пад рухам (арыг. - movements) маецца на ўвазе барацьба за незалежнасць у Паўдн. Амерыке (заўв. перакладч.)</ref>, і кожны прагрэсіўны і непрадузяты наглядач разумее гэтую сувязь. Палітычная сістэма краін Свяшчэннага Саюза можа мець значные адрозненні ад палітычнай сістэмы дзяржаў Амерыкі. Наша сістэма дзяржкіравання адрозніваецца ад краін Саюза, і мы заплацілі за яе абарону вялікай крывёй і многімі стратамі; да таго ж найбольш адукаваныя з грамадзян дапрацавалі гэтую сістэму да стану сталасці, і мы карыстаемся з яе нябывалым раней дабрабытам; таму наша краіна не можа адмовіцца ад яе. У сувязі з гэтым мы ўдзячны дзяржавам Саюза за добрыя і шчырыя адносіны з нашай краінай, але якую-небудзь спроб гэтых дзяржаў пашырыць сферу дзеяння іх сістэмы дзяржкіравання ў гэтым паўшар'і мы будзем раглядаць як пагрозу міру і бяспеке Злучаных Штатаў. Мы не спрабуем умяшацца ў жыццё зямель, якія цяпер застаюцца калоніямі ці залежнымі тэрыторыямі краін Еўропы. Але ўрады краін, якія аб'явілі аб сваёй незалежнасці і захавалі яе, і незалежнасць якіх мы па добраму разважанню і з чыстым сумленнем прызналі, на наш погляд, не могуць быць аб'ектам якога-небудзь прыгнёту ці кантролю з боку якіх-небудзь еўрапейскіх дзяржаў за выключэннем сітуацый, калі гэтыя амерыканскія краіны праяўляюць варожасць да Злучаных Штатаў. Падчас вайны паміж гэтымі дзяржавамі і Іспаніяй мы аб'явілі нейтралітэт, калі прызналі іх незалежнасць, і мы імкнемся захаваць нейтральную пазіцыю, калі нічога не зменіцца і кампетэнтныя супрацоўнікі ўрада ЗША не вырашаць ажыццявіць змяненні неабходныя для бяспекі краіны.
 
Апошнія падзеі ў Іспаніі і Партугаліі служаць доказам, што ў Еўропе пакуль неспакойна. Тое, што еўрапейскія саюзныя дзяржавы знайшлі неабходным ажыццявіць узброенае ўмяшанне ва ўнутранныя справы Іспаніі, з'яўляецца доказам нестабільнасці ў рэгіёне. Але да якой ступені будзе ажыццяўляцца такое ўмяшанне - гэта пытанне турбуе кожную незалежную краіну, форма дзяржаўнасці якой адрозніваецца ад формы дзяржаўнага ладу краін Саюза, нават калі такая краіна знаходзіцца далёка і, безумоўна, сярод такіх краін не ў апошнюю чаргу трэба назваць Злучаныя Штаты. Наша палітыка ў дачыненні да Еўропы, якой мы трымаемся з таго часу як у ёй пачаліся войны, што доўгі час траслі і турбавалі рэгіён, застаецца, тым не меньш, нязменнай: устрымлівацца ад умяшання ва ўнутранныя справы еўрапейскіх дзяржаў, прызнаваць легітымнасць кожнага еўрапейскага ўрада, які дзейнічае дэ-факта, развіваць прыязныя адносіны з гэтым урадам і захоўваць гэтыя адносіны праз чэсны і нязменны палітычны курс, задавальняючы справядлівыя просьбы кожнай такой дзяржавы ва ўсіх магчымых выпадках і не дазваляючы ніякай шкоды анікому. Але відавочна, што становішча ў абедзвюх Амерыках адрозніваецца ў значнай ступені ад еўрапейскага. Немагчыма, каб краіны-члены Свяшчэннага Саюза распаўсюджвалі сваю палітычную сістэму ў Паўночнай ці Паўднёвай Амерыкі і пры гэтым не неслі пагрозу міру і шчасцю нашай краіны; неверагодна і што нашы паўднёвыя браты, пакінутыя без знешняй падтрымкі, згадзяцца на такія перамены дабраахвотна. Таксама немагчыма каб мы абыякава ўспрынялі такую інтэрвенцыю ў якой-небудзь праяве. Калі параўнаць сілы і рэсурсы Іспаніі і гэтых новых незалежных дзяржаў, а таксама калі прыняць да ўвагі вялікую адлегласць паміж імі, зразумела, што Іспанія аніколі не здолее пакарыць іх. Пры гэтым Злучаныя Штаты застаюцца вернымі свайму палітычнаму курсу: даць магчымаць абодвум бакам самастойна вырашаць іх праблемы і спадзявацца, што іншыя дзяржавы будцьбудуць праводзіць такую ж палітыку..."
 
== Наступствы рашэння==