Новая Каледонія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
== Геаграфія і прырода==
[[Выява:Новая Каледонія.png|thumb|left|Новая Каледонія]]
Новая Каледонія — [[востраў|астраўная]] краіна. Большую частку яе займае '''востраў Новая Каледонія''' (16,8 тыс. км²) або, як яго яшчэ называюць '''Гран-Тэр''' ( ''Grande Terre'', літаральна "Вялікая зямля"). У яе склад таксама ўваходзяць [[астравы Луаятэ]], [[архіпелаг Чэстэрфілд]], [[архіпелаг Белеп]] і невялікі астравок [[Іль-дэ-Па]].
 
Гран-Тэр сфарміраваўся прыкладна 85 - 65 млн гадоў таму, калі адарваўся спачатку ад [[Аўстралія|Аўстраліі]], а потым ад [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Яго паверхня [[гара|гарыстая]]. Найвышэйшы пункт - [[гара Панье]] - ўзвышаецца на 1628 м над узроўнем [[мора]]. Толькі на крайняй поўначы і поўдні маюцца значныя [[раўніна|раўнінныя]] прасторы. [[Бераг|Узбярэжжа]] месцамі атачае [[карал]]авы [[рыф]]. Далёка на поўнач сягае [[Бар'ерны рыф Новай Каледоніі]]. Востраў багаты на [[карысныя выкапні]]. Тут знаходзіцца адно з самых вялікіх у свеце радовішчаў [[нікель|нікелю]]. Акрамя таго, ёсць радовішчы [[жалеза]], [[хром]]у, [[кобальт]]у, [[марганец|марганцу]] і г. д. Пераважаюць чырвона-бурыя [[глеба|глебы]]. [[рака|Рэк]] шмат, але яны кароткія, многія]] яшчэ і [[Парог ракі|парожыстыя]].