Янка Брыль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне, афармленне
Радок 3:
| Імя = Янка Брыль
| Арыгінал імя = Іван Антонавіч Брыль
| Фота = Replace this image male.svg
| Шырыня =
| Подпіс =
Радок 28:
| Дэбют = 1938
| Мова твораў =
| Прэміі = {{Сталінская прэмія|1952}}, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа
| Узнагароды = {{{!}} style="background:transparent"
{{!}} {{Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Айчыннай вайны II ступені}}
Радок 37:
}}
 
'''Янка''' ('''Іван Антонавіч''') '''БРЫЛЬ''' ({{ДН|4|8|1917}}, [[Горад Адэса|Адэса]] — {{ДС|25|7|2006}}) — беларускі пісьменнік. Дзед [[Антон Францішак Брыль|Антона Францішка Брыля]].
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся ў [[Горад Адэса|Адэсе]] ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У [[1922]] разам з бацькамі вярнуўся на іх радзіму, у вёску [[Вёска Загор'е|Загор'е]] (Польшча, цяпер [[Карэліцкі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]). У 1931 Я. Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца з-за матэрыяльных цяжкасцей. У [[1939]] прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж году трапіў пад [[Горад Гдыня|Гдыняй]] ў нямецкі палон, у [[1941]] уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў [[гарадскі пасёлак Мір|г.п. Мір]], літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]]цяжкасцяў.
 
У 1939 прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку II Cусветнай вайны, у верасні таго ж году трапіў пад [[Горад Гдыня|Гдыняй]] ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. У 1942 Я. Брыль стаў сувязным партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а ў 1944 — разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «[[Партызанскае жыга́ла]]». Па вызваленні Беларусі працаваў рэдактарам раённай газеты ў [[гарадскі пасёлак Мір|г. п. Мір]], літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]», загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]].
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства «СССР — Канада». Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
 
У розныя гады Я. Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл Я. Брыль аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства «СССР — Канада». Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
 
З 1945 года член [[СП СССР]]. У 1966—1971 — сакратар праўлення [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|СП БССР]]. Двойчы абіраўся дэпутатам [[Вярхоўны Савет Беларусі|ВС БССР]] (1963—1967, 1980—1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — [[Канада]]» (1967—1990), сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994).
 
Я. Брыль памёр 25 ліпеня 2006 года. Пахаваны ў [[Калодзішчы|Калодзішчах]].
 
== Творчасць ==
 
Пісаць Я. Брыль пачаў з чатырнаццаці год, але дэбютаваў у друку толькі ў 1938. Пачалася творчая дзейнасць пісьменніка з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі, і з апавяданняў, у якіх талент пісьменніка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946 г. выйшла з друку першая кніга Я. Брыля пад назвай «Апавяданні», куды ўвайшлі некалькі апавяданняў і невялікая аповесць «У сям'і», прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Мастацкі летапіс улюблёнага пісьменнікам Наднямоння працягваюць яго другі зборнік «Нёманскія казакі» (1947), а таксама аповесці «Сірочы хлеб», працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, «У Забалоцці днее» (1950, Дзяржаўная прэмія СССР 1952) і «На Быстранцы» (1955). Ужо першыя творы вылучылі Я. Брыля як арыгінальнага майстра лірыка-псіхалагічнай прозы, добрага знаўцу народнай мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету лірычнае апавяданне Я. Брыля «Галя» (1953), дзе на тле жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.
 
Звяртаўся пісьменнік і да тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Класікай беларускай літаратуры стала яго апавяданне «Маці» (зборнік «Надпіс на зрубе», 1958) — гераіня не пабаялася даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам. Тэма вайны знайшла адлюстраванне і ў апавяданнях Я. Брыля са зборніка «Працяг размовы», які ў 1963 г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа. У пачатку 1960-х з'явіўся ў друку вядомы раман Я. Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў «кнігай адной маладосці». Стылёвыя пошукі Я. Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэнне эпічных і лірыка-псіхалагічных элементаў, тую напружана-эмацыянальную плынь, якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў.

Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам з [[Алесь Адамовіч|А. Адамовічам]] і {{нп3|Уладзімір Андрэевіч Калеснік|У. Калеснікам|ru|Колесник, Владимир Андреевич}} дакументальная аповесць «[[Я з вогненай вёскі…]]» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я. Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982) — творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць «Ніжнія Байдуны» ад першай да апошняй старонкі ўспрымаецца як своеасаблівая паэтычная песня пра блізкіх аўтару людзей, яго землякоў. Уласцівы творчасці Я. Брыля аўтабіяграфізм асабліва адчуваецца ў гэтым творы. Аповесць «Золак, убачаны здалёк» — пра дзяцінства ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры гэты твор практычна не мае роўных.
 
Трывалае месца ў творчасці Я. Брыля займаюць лірычныя мініяцюры, якія ён пачаў друкаваць з сярэдзіны 1960-х і якія склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я. Брыля грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах, якія пісьменнік не проста ўзнаўляе, а перадае свае ўражанні ад іх, сваё глыбокае, заўсёды непаўторна-асабістае, арыгінальнае іх разуменне. Менавіта ў жанры лірычнай мініяцюры адчуваў сябе пісьменнік найбольш раскаваным. Мініяцюры былі своеасаблівай кнігай яго жыцця, лірычнай споведдзю прызнанага майстра пра сябе і свет, пра самых блізкіх людзей, пра светлыя і сумна трагічныя праявы быцця.
Радок 55 ⟶ 64:
Яму належаць такiя мудрыя словы: «Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!»
 
=== Пераклады ===
Перакладаў, з польскай на беларускую некаторыя творы [[Баляслаў Прус|Б. Пруса]].
 
Я. Брыль вядомы таксама як перакладчык з [[руская мова|рускай]], [[украінская мова|украінскай]] і [[польская мова|польскай]] моў. У яго перакладзе на [[беларуская мова|беларускую мову]] выйшлі паасобныя творы [[Леў Мікалаевіч Талстой|Л. М. Талстога]], [[Антон Паўлавіч Чэхаў|А. П. Чэхава]], [[Максім Горкі|М. Горкага]], {{нп3|Павел Пятровіч Бажоў|П. П. Бажова|ru|Бажов, Павел Петрович}}, [[Баляслаў Прус|Б. Пруса]], {{нп3|Астап Вішня|А. Вішні|uk|Остап Вишня}}, {{нп3|Пётр Сцяпанавіч Казланюк|Козланюк Петро Степанович|uk|Козланюк Петро Степанович}} і многія іншыя.
 
== Узнагароды і прэміі==
== Прызнанне ==
* Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
* Ордэн Айчыннай вайны II ступені
Радок 64 ⟶ 75:
* Савецкія і польскія медалі
* Народны пісьменнік БССР (1981)
* [[Сталінская прэмія]], 1952 (за аповесць «У Забалацці світае»)
* Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа
 
== Ушанаванне памяці ==
26 верасня 2007  г. імя Янкі Брыля атрымала вуліца ў мінскім мікрараёне [[Міхалова, мікрараён|Міхалова]]. 26 жніўня 2009  г. імя Янкі Брыля было нададзена адной з вуліц [[горад Гдыня|Гдыні]].
 
== Бібліяграфія ==
Радок 97 ⟶ 110:
* Навумовіч, У. А. Нацыянальны характар беларуса ў аповесцях Янкі Брыля / У. А. Навумовіч // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. 2006. № 2. С. 68-72.
 
== У СецівеСпасылкі ==
{{wikiquote|Янка Брыль|Янкі Брыля}}
* [http://www.slounik.org/80849.html Біяграфія на slounik.org]