Барбара Картленд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38:
 
У [[1990]] годзе была ўзведзена ў ранг Дамы-камандора Ордэна Брытанскай імперыі. Дачка Картленд ад першага шлюбу стала мачахай [[Дыяна, прынцэса Уэльская|прынцэсы Дыяны]]. Вядома, што сама Дыяна захаплялася раманамі Барбары Картленд, але адносіны з пісьменніцай ў яе былі нацягнутымі, і Картленд не ўхваляла асабістае жыццё Дыяны.<ref>[http://www.mk.ru/politics/world/article/2011/06/30/601916-zhizn-i-smert-po-zakonam-legendyi.html Жизнь и смерть по законам легенды - В мире МК<!-- Заголовок добавлен ботом -->]</ref>
 
== Творчасць ==
Барбара Картленд ўваходзіць у лік самых перакладаемых пісьменнікаў, паводле базы дадзеных [[ЮНЕСКА]], знаходзіцца на 7-м месцы па колькасці ўлічаных ЮНЕСКА перакладных выданняў,<ref>[http://www.deita.ru/society/v-mire_30.11.2007_99907_lenin-vkhodit-v-desjatku-samykh-perevodimykh-pisatelej-mira--junesko.html Ленин входит в десятку самых «переводимых» писателей мира – ЮНЕСКО | РИА Дейта.RU</ref><ref>[http://www.unesco.org/xtrans/bsstatexp.aspx?crit1L=5&nTyp=min&topN=50 Топ-50 авторов переводных изданий</ref> аўтар 723 кніг.
 
Картленд належыць рэкорд, занесены ў кнігу Гінеса: за 1983 год яна выпусціла 26 раманаў.<ref name=autogenerated1>[http://www.kommersant.ru/Doc-y/148535 Ъ-Газета - Умерла писательница-рекордистка]</ref> З яе кніг 657 - любоўныя раманы, выдадзеныя ва ўсім свеце накладам каля мільярда асобнікаў.ref name=autogenerated1 /> Пасля смерці ў архіве пісьменніцы засталося яшчэ больш за сто раманаў, і новыя кнігі Барбары Картленд працягваюць выходзіць па гэты дзень.
 
Творы Барбары Картленд неаднаразова экранізаваны. Першы раман «Піла, якая танцуе джыгу» быў апублікаваны ў [[1923]] годзе. Сюжэт раманаў Картленд разгортваецца па адной і той жа схеме: юная дзяўчына ўлюбляецца ў мужчыну, часцей за ўсё арыстакрата (графа, герцага, прынца); розныя інтрыгі (любоўныя, палітычныя, шпіёнскія ) перашкаджаюць злучэнню закаханых, але ў канцы ўсё заканчваецца вяселлем.
 
Барбару Картленд часта абвінавачвалі ў сентыментальнасці і неарыгінальнасці сюжэтаў і персанажаў. У [[2011]] годзе ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] была апублікаваная перапіска аўтара любоўных раманаў і дэтэктываў [[Джорджэт Хэер]], дзе тая абвінавачвае Картленд у прысваенні сюжэтаў і нават імёнаў герояў яе раманаў і «катастрафічным невуцтве» з нагоды адлюстроўванай гістарычнай эпохі.<ref>[http://www.guardian.co.uk/books/booksblog/2011/aug/02/georgette-hayer-decries-plagiarism Georgette Heyer decries plagiarism with her rapier wit | Books | guardian.co.uk]</ref>
 
{{зноскі}}