Міфалогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 121 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q9134 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Penelope-Homer-Odyssey-Project Gutenberg eText.jpg|thumb|225px|[[Пенелопа]] — персанаж [[грэчаская міфалогія|грэчаскай міфалогіі]]]]
'''Міфалогія''' ({{lang-el|μυθολογια}} — веды аб міфах; ад {{lang-el|μυθοζ}} — слова, сказ (расказ), паданне і {{lang-el|λογοζ}} — слова, паняцце, веды, навука). Слова «міфалогія» неабходна разумець у двух сэнсахсукупнасцьаб'ектыўным і метамоўным: 1) як сістэму [[міф]]аў пэўнагатаго [[народ]]уці абоіншага [[культуранарода, народ|культур]]нагарэгіёна, [[арэал]]у;усяго таксамасвету поўнае(збор паданняў, легенд, эпас архаічных этнасаў) і сістэматычнае2) літаратурнаеяк з'ясненненавуку такойпра міфы. Міфалогія — раздзел навукі, які вывучае такія мадэлі свету, якія выражаны, яўна ці няяўна, у сукупнасці міфаў, што належаць да той ці іншай [[культура|культуры]].
 
== Прадмет вывучэння ==
Таксама тэрмінам «міфалогія» азначаецца пэўны тып [[светагляд]]у, ''спецыфічную'' карціну свету, якая з'яўляецца пачуццёвым, вобразным выражэннем пэўнай '''сімвалічнай мадэлі свету'''.
Міфы былі вядомыя яшчэ ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], дзе так называлі сказы пра багоў і герояў. Вывучэнне міфаў вялося практычна з часоў антычнасці, а іх навуковым вывучэннем з XIX—XX ст. займаецца міфалогія.
 
Міфалогія з'яўляе тэарэтычныя веды аб тым, што такое міф, якое месца ён займае ў чалавечай культуры, калі і чаму ўзнікаюць міфы, чаму яны трывала існуюць у чалавечай памяці. Міфалогія таксама займаецца тлумачэннем значэння міфалагічных вобразаў ці сімвалаў, вывучае падабенствы міфаў розных народаў і інш. Асноўныя аб'екты цікавасці міфалогіі — нябачны свет, цуд, а таксама смерць-уваскрэсенне.
{{далей}} пра: [[старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскую]], [[рымская міфалогія|рымскую]], [[індыйская міфалогія|індыйскую]], [[нардычная міфалогія|нардычную]] ([[германа-скандынаўская міфалогія|германа-скандынаўскую]]), [[славянская міфалогія|славянскую]] і [[старажытнабеларуская міфалогія|старажытнабеларускую]] міфалогіі.
 
На пачатку XXI ст. ўзрастае цікавасць да духоўных праблем, да таямніц чалавечай [[псіхіка|псіхікі]], а таксама адчуваецца тэндэнцыя набліжэння адна да адной [[навука|навукі]] і [[рэлігія|рэлігіі]]. Узрастанне ролі і значэння міфалогіі як навукі звязана з названымі працэсамі і тэндэнцыямі. [[М. Эліадэ]] адзначаў, што разуменне міфа аднойчы будзе аднесена да найбольш важных адкрыццяў XX ст. [[Дз. Ліхачоў]] гаварыў, што расшыфроўка міфаў стане, магчыма, найбольш прыкметным дасягненнем у гуманітарных навуках XXI ст. Г. Гадамер лічыць, што «міфы — першадумкі чалавецтва».
 
Ю. Антанян адзначае, што міфалогія — гэта асаблівы, таямнічы, вечны свет, створаны чалавекам для таго, каб растлумачыць прыроду, космас і самога сябе, каб зразумець тую сілу, якая ўсім кіруе. На думку [[Т. Шамякіна]]й міфы — гэта выяўленне імкнення калектыўнага чалавечага розуму наблізіцца да спасціжэння сапраўднай задумы Творцы Сусвету. Міф заснаваны на веры ў Бога і несмяротнасць. Галоўная цікавасць міфа — Бог і душа чалавека. Асаблівасць міфа і ў тым, што ён імкнецца разгадаць тое, што немагчыма разгадаць да канца: чалавека, прыроду, космас, нараджэнне і смерць, сэнс быцця, існаванне ў іншасвеце. Усё таямнічае, да канца неразгаданае, містычнае называецца сакральным — гэта паняцце таксама адно з галоўных у міфалогіі.
 
== Міфалогія як светаадчуванне ==
[[Міф]] адлюстроўвае рэальнасць надзвычай своеасабліва. Ён не адэкватны рэальнасці, міф гаворыць мовай знакаў, сімвалаў, архетыпаў. Ад іншых форм спазнання (напрыклад, навуковага) міф адрозніваецца тым, што абапіраецца на звышнатуральнае. Міфалогія — знакавая сістэма, сімвалічная «мова», у тэрмінах якой чалавек мадэліраваў, абагульняў з'явы свету. Усё ў існым міф імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае. Міф заўсёды абагульняе, але — праз канкрэтнасць.
 
З'ява пастаянная і нязменная для ўсіх людзей і ва ўсе часы. Мадэлі, сюжэты і нават дэталі з міфаў сустракаюцца паўсюдна. Найбольш агульныя мадэлі называюцца [[архетыпы|архетыпамі]]. Міф — тое, што дайшло ад продкаў, закладзена генетычна, уваходзіць у структуру падсвядомасці.
 
Міф — расповед пра падзеі, што былі да пісьмовай гісторыі, і пра падзеі, што толькі адбудуцца некалі, ланцуг, які злучае мінуўшчыну, сучаснасць і будучыню.
 
Своеасаблівая мова апісвае рэаліі, якія знаходзяцца па-за ўспрыманнем пачуццямі чалавка. Міф запаўняе мяжу паміж вобразамі [[падсвядомасць|падсвядомасці]] і мовай [[логіка|логікі]].
 
Міф садзейнічае самавызначэнню этнасаў (родаў, плямён, нацый), фарміруе нацыянальны светапогляд. Гэта неабходны элемент маральных кодэксаў. Мараль выводзілася з міфалогіі, з рэлігійных вераванняў.
 
Міфалогія — комплекс уяўленняў, які надае сэнс жыццю чалавека. Яна дапамагае асобным людзям, усяму грамадству адэкватна прыстасоўвацца да асяроддзя.
 
Міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды. Гэта зведзеныя ў сістэму назіранні чалавека над прыродай, максімальна абагульнены вопыт, выяўлены праз сістэму вобразаў. Міф заснаваны на тым, што ў Космасе ўсё знаходзідца ў сувязі. Чалавек уключаны ў агульны кругаварот, не стаіць над прыродай, а жыве суладна з ёю.
 
Міфы, сусветныя рэлігіі (якія ўзніклі з міфалогіі), легенды і паданні народаў свету зыходзяць з існавання — у нейкі час і ў нейкім месцы — асаблівых ведаў, намнога багацейшых за сённяшнія. Міфалогія — гэта зашыфраваныя ў сімвалічнай форме старажытныя веды. Канкрэтным сімвалічным увасабленнем такога кшталту ведаў былі Залатое Руно, Жар-птушка, Грааль, філасофскі камень.
 
Сучасныя даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што міфалогія — народны аналаг навукі, бо яна занатавала найбагацейшыя веды продкаў аб прыродзе. На Т. Шамякінай міф — народная філасофія, філасофія ў вобразах.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Шамякіна Т. Міфалогія: Вытокі нашай самасвядомасці // Роднае слова. 1993. №8.
* Шамякіна Т. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна; пасляслоўе I. Чароты. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 391 с. (Бібліятэка школьніка). ISBN 978-985-02-0925-2.
* {{крыніцы/Бяспамятных Міфалогія}}. С. 13—15.
 
{{Светапогляд}}
 
[[Катэгорыя:Міфалогія|* ]]
 
{{Link FA|no}}