Нарвежцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
==Гісторыя==
[[File:Vikinghjelm, Gjermundbu.jpg|thumb|left|Шлем вікінга]]
Нарвежцы паходзяць ад [[германцы|германскіх]] плямёнаў, якія перасяліліся ў Скандынавію нў 3 тысячагоддзі да н. э. Першапачаткова яны займалі ўсяго некалькі [[мора|прыморскіх]] [[даліна|далін]] на поўдні сучаснай [[Нарвегія|Нарвегіі]] і ў раннім [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] падзяляліся на роднасна-тэрытарыяльныя групы ''ранрыкіі'', ''раумы'', ''аўгандыі'', ''граніі'', ''ругіі'' і ''халмругіі''. Перасечанасць краіны [[гара]]мі спрыяла захаванню асобных аб'яднанняў ''фюльке'', кожны з якіх меў свае органы самакіравання і [[суд]]. Агульная назва "нарвежцы" або "нарманы" ({{lang-no|nordmenn}}, літаральна "паўночныя людзі") з'явілася толькі ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. і было зафіксавана ў [[Заходняя Еўропа|заходнееўрапейскіх]] [[летапіс|хроніках]]<ref>Народы зарубежной Европы. Т. 2. - М.:Наука, 1965. С. 35</ref>. На поўнач ад нарвежцаў жылі продкі [[фіны|фінаўквены]] і [[саамы|саамаў]], аднак, як паказваюць [[генетыка|генетычныя]] даследаванні, змяшэння паміж імі не адбывалася<ref>[http://norw-origins.blogspot.com/2011/09/norwegian-dna-results.html Norwegian DNA Results]</ref>. Старажытныя нарвежцы карысталіся [[Руны|рунічнай]] [[пісьмо]]васцю і спавядалі [[палітэізм|палітэістычную]] [[паганства|паганскую]] [[рэлігія|рэлігію]].
 
У [[8 стагоддзе|VIII]] - [[9 стагоддзе|IX]] стст. у нарвежцаў вылучыўся пласт правадыроў-конунгаў і спадчынных арыстакратаў ярлаў. У гэты перыяд пачынаюцца паходы нарвежскіх [[вікінгі|вікінгаў]] на іншыя краіны [[Еўропа|Еўропы]], якія часта суправаджаліся перасяленнямі або вяртаннем удзельнікаў паходаў з нарабаванымі скарбамі і [[рабства|рабамі]]. У канцы IX ст. конунг [[Гаральд Рудавалосы]] аб'яднаў нарвежцаў у адзіную [[дзяржава|дзяржаву]]. Рэпрэсіі супраць незадаволеных, [[падатак|падаткі]] і адпрацоўкі, накладзеныя Гаральдам на простых абшчыннікаў прывялі да масавай [[эміграцыя|эміграцыі]] ў [[Ісландыя|Ісландыю]], [[Грэнландыя|Грэнландыю]], [[Фарэрскія астравы|Фарэрскія]], [[Шэтландскія астравы|Шэтландскія]], [[Гебрыдскія астравы|Гебрыдскія]] і [[Аркнейскія астравы]]. Пасля смерці [[манарх]]а сяляне пазбавіліся ад прамых павіннасцяў. Але амаль усе землі Нарвегіі аказаліся занятымі, таму нарвежцы пачалі асвойваць тэрыторыі на поўнач. Гэтаму спрыяла пацяпленне [[клімат]]у<ref>[http://online.wsj.com/article/SB10001424052970204349404578100862654023702.html Can Medieval Heat Cool Warming Worries?]</ref>. У выніку, да [[13 стагоддзе|XIII]] ст. тэрыторыя, населеная нарвежцамі, значна павялічылася.