Сцяпан Герасімавіч Булат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Біяграфія: стылявыя змены
Радок 92:
== Біяграфія ==
 
З сям'і батрака. Закончыў [[Мінскія настаўніцкія курсы]], экстэрнам здаў экзамены за курс настаўніцкай семінарыі<ref name="БС"/> і з 1913 г. настаўнічаў у [[Вёска Дзешчанка|Дзешчанскім]] [[Дзешчанскае народнае вучылішча|Дзешчанскім народным вучылішчы]] [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]].
 
У 1915—1916 гг. і 1918—1919 гг. вучыўся ў [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскім настаўніцкім інстытуце]]<ref name="БС"/>. Працаваў настаўнікам у в. [[Вёска Дзешчанка|Дзешчанка]] Уздзенскага раёна. У 1916 г. мабілізаваны ў армію, закончыў [[Віленскае ваеннае вучылішча]], служыў у 153-м пяхотным палку, прапаршчык. У канцы снежня 1917 г. дэмабілізаваны як [[настаўнік]], працаваў у [[Слабадскае народнае вучылішча|Слабадскім народным вучылішчы]] Мінскага павета.
 
Член арганізацыі «[[Маладая Беларусь, 1918|Маладая Беларусь]]», якая ў канцы 1919 г. пераўтворана ў [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускую камуністычную арганізацыю]]. Падчас акупацыі Беларусі польскімі войскамі член Цэнтральнага камітэта [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускай камуністычнай арганізацыі]] і Паўстанцкага камітэта<ref name="БС"/>, займаўся арганізацыяй партызанскага руху на Міншчыне, вёў прапаганду ідэй савецкай улады. Пасля вызвалення [[Горад Мінск|Мінска]] ўступіў у [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі]]. У ліпені — жніўні 1920 г. працаваў у [[Мінскі губернскі аддзел народнай асветы|Мінскім губернскім аддзеле народнай асветы]]<ref name="БС"/>. Са жніўня 1920 года загадчык аддзела Цэнтральнага камітэта [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]] па працы ў вёсцы. Адначасова рэдактар газеты «[[Советская Белоруссия|Савецкая Беларусь]]», заснавальнік і рэдактар газеты «[[Белорусская деревня]]». З лютага 1921 г. член Цэнтральнага бюро, з мая 1921 г. 3-і сакратар Цэнтральнага камітэта [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]] і загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела.