Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1500—1503): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1500-1503 у [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялі...
Радок 6:
== Гісторыя ==
[[Выява:Russo–Lithuanian Wars-1500 campaign-rus be.svg|thumb|Ваенная кампанія 1500 года.]]
З канца [[XV ст.]] усходні сусед княства — Маскоўская дзяржава, якая набірала моц,— пачала збіранне ўсходнеславянскіх зямель, што складалі некалі старажытную Русь. У 50—80-ыя гг. [[XV ст.]] адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Маскоўскай Руссю(?) рэгуляваліся дагаворам 1449 г. Паводле якога дзяржавы не павінны нападаць на прыгранічныя раёны. У [[1481]] г. была выкрыта змова супраць [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] ў Кіеве, на чале якой стаялі слуцкі князь [[Міхаіл Алелькавіч]], яго стрыечны брат [[Фёдар Іванавіч Бельскі]] і адзін з князёў [[Гальшанскія|Гальшанскіх]]. Змова абапіралася, хутчэй за ўсё, на пэўнае кола мясцовых феадалаў, якія знаходзіліся ў апазіцыі да пракаталіцкага ўрада Вялікага княства, і сярод каторых былі адчувальныя сепаратысцкія прамаскоўскія настроі. Пацвярджэннем таго з'яўляюцца частыя пераходы ў 80—90-ых гг. [[XV ст.]] праваслаўных феадалаў «рускіх» зямель княства на бок Масквы. 3 [[1487]] па [[1493]] г. «на службу ў Маскву» выйшлі князі [[Варатынскія]], [[Бялеўскія]], [[Мярэцкія]], [[Вяземскія]]. Выходзілі яны не з голымі рукамі, а са сваімі ўдзеламі, якія з дапамогай рускага войска далчаліся да Маскоўскай дзяржавы. У гэтыя гады практычна ішла неафіцыйная вайна паміж Масквой і Вялікім княствам Літоўскім.
У [[1494]] г. быў заключаны новы мірны дагавор паміж суседнімі дзяржавамі. [[Іван III Васільевіч|Іван III]] і [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] змацавалі сваімі подпісамі дакумент, паводле якога «ліцвінскі» бок прызнаваў усе ад'езды «вярхоўскіх» князёў і далучэнне да Масквы іх уладанняў, а таксама адмаўляўся «на вечныя часы» ад прэтэнзій на [[Ноўгарад Вялікі]], [[Пскоў]], [[Цвер]], [[Разань]]. [[Іван III Васільевіч|Іван III]] у сваю чаргу пацвердзіў абавязацельства [[Васіль II|Васіля II]] не «вступатися» у [[Смаленск]]. Аднак гэтага мірнага дагавора хапіла толькі на 6 гадоў.
 
Радок 17:
Такім чынам, выступленне Глінскага закончылася няўдачай. Характар гэтага руху быў неадназначным. 3 аднаго боку, гэта была барацьба вярхушкі пануючага класа беларускіх, украінскіх, рускіх зямель за прававую і маёмасную роўнасць з прывілеяванай часткай феадалаў-католікаў. 3 другога боку, калі мець на ўвазе шырокую падтрымку гэтага руху насельніцтвам беларускіх зямель, якое было не задаволена этнічнай няроўнасцю, каталіцкай экспансіяй, то можна гаварыць і аб нацыянальным характары выступлення Глінскага.
 
Адносіны з Масквой складаліся далёка не проста і не заўсёды на карысць вялікакняжацкай дыпламатыі і войска. Імкненне ўсходняга суседа да далучэння праваслаўнага насельніцтва княства ды адзінаверцаў, вяртання да былога адзінства(?) Кіеўскай Русі(?) набывала небяспечны для незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага размах.
 
У ходзе вайны ВКЛ страціла ад 1/4 да 1/3 сваёй тэрыторыі; расійскі даследчык А. Пятроў ацэньвае гэтыя страты ў 1/6 земель ВКЛ<ref>Петров, А. Мечты о «золотом столе». Киевское наследство в политической жизни средневековой Восточной Европы / А. Петров // Родина. — 2006. — № 4. — С. 29.</ref>.