Навагрудская беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q13133789 на Wikidata
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Адкрылася ў 1919 г., пасля [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага дагавору]] (1921) працягвала сваю дзейнасць пад Польскай адміністрацыяй. Утрымлівалася за кошт сродкаў Бацькоўскага камітэта. Арганізатарам і першым дырэктарам, абраным бацькамі дзяцей, быў [[Ян Цеханоўскі]]. Адукацыйная праграма гімназіі дастасоўвалася да традыцыйнай практыкі і такога тыпу навучальных устаноў. На пачатку, пакуль гімназія не стала цалкам беларускамоўнай, кіраўніцтва прытрымлівалася гуманітарнага напрамку, калі асноўная ўвага ўдзялялася вывучэнню моў — апроч беларускай і польскай мовы як дзяржаўнай, у праграму ўводзіліся французская і нямецкая мовы, лацінская мова вывучалася факультатыўна. Паступова кіраўніцтва гімназіі схілялася да патрэбаў сялянскай гаспадаркі, быў узяты кірунак на матэматычна-прыродазнаўчы тып навучальнай установы. Шмат месца адводзілася выхаваўчаму працэсу. Пасля ад'езду Я. Цеханоўскага за мяжу на заробкі в.а. дырэктара — П. Скрабец.
 
Пры гімназіі дзейнічалі мастацкія гурткі розных напрамкаў, у т.л. [[беларусазнаўства|беларусазнаўстве]], [[прыродазнаўства|прыродазнаўстве]], сусветнай літаратуры. Для паглыблення ведаў беларускай мовы вучні складалі слоўнік да твораў [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], збіралі фальклор. Вучні 1-3 класаў займаліся зборам, распрацоўкай тэрміналогіі мясцовай [[флора|флоры]] і [[фаўна|фаўны]], выдавалі рукапісны часопіс «Жаваранак». Асаблівую папулярнасць меў харавы і музычны гурткі, пад кіраўніцтвам А. Валынчыка, гімназісцкі хор і аркестр набыў вядомасць і па-за межамі Навагрудка.
 
=== Зачыненне ===
У чэрвені [[1934]] г. гімназія была зачыненаязачынена польскімі ўладамі, беларускім гімназістам хто не скончыў вучобы было прапанавана перавесціся ў мясцовую Польскую гімназію імя А. Міцкевіча. Аднак пераважная большасць (каля 80%) гімназістаў працягнула вучобу ў Віленскай беларускай гімназіі. Пераезд гімназістаў у Вільню наладзіў прыехаўшы адтуль Барыс Кіт. Навагрудскіх гімназістаў размясцілі ў інтэрнаце і накіравалі ў адпаведныя класы.
 
=== Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР ===
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) і перадачы Вільні і Віленскага края Літве, літоўскі міністр асветы Жугжда катэгарычна запярэчыў існаванню беларускіх школ у Літве. На просьбу беларускай дэлегацыі (Адам Станкевіч, Адольф Клімовіч, Янка Шутовіч) аб адкрыцці беларускіх школ Жугжда сказаў: «Хто хоча вучыцца па-беларуску, няхай едзе на Беларусь». У гэтых умовах большасць вучняў звярнулася ў дырэкцыю з просьбай, каб арганізавана пераехаць у Навагрудак, дзе можна было б вучыцца ў мясцовай гімназіі. Барыс Кіт паехаў у Навагрудак, наведаў кіраўніка школьнага аддзела Баранавіцкай акругі Арцемія Саўчанку, чалавека, які загадаў аднавіць Наваградскую беларускую гімназію ў тым самым будынку, які яе вучні калісьці будавалі. Праз тыдзень удалося перавезці вучняў з Вільні ў Навагрудак, Б. Кіта быў прызначаны дырэктарам гімназіі.
 
Радок 16 ⟶ 18:
 
Навагрудская беларуская гімназія працавала і пад нямецкай акупацыяй. Гэты час існавання гімназіі мала асветлены ў беларускай гістарыяграфіі.
 
== Вядомыя педагогі ==
У гімназіі працавалі педагогі: Ксенія Баландовіч, [[Аляксандр Данілевіч]], Жазефіна Запольская, [[Аляксандр Орса]] (доктар прыродазнаўчых навук), Гіта Гецава, Вольга Русак (выкладала нямецкую мову), Наталля Орса, Ніна Трусевіч, Яўген Мілоў, Пётр Якімовіч, [[Язэп Драздовіч]] (1927-30, выкладаў маляванне), Міхаіл Чатырка, Пётр Скрабец, Зофія Барановіч, Галіна Ямелкоўская, Глекерыя Мацеўская, Антон Валынчык, [[Вячаслаў Лаўскі]] (1930-34, выкладаў матэматыку).