Васіль Іванавіч Захарка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 79:
| узнагароды =
| аўтограф =
| Commons = Vasiĺ Zacharka
}}
'''Васіль Іванавіч Захарка''' ({{ДН|1|4|1877}}, [[вёска Дабрасельцы|в. Дабрасельцы]], [[Ваўкавыскі павет]], [[Гродзенская губерня]] (цяпер [[Зэльвенскі раён]], [[Гродзенская вобласць]])  — {{ДС|14|3|1943}}, [[Прага]]), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.
 
== Біяграфія ==
 
Атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю. Скончыў Лыскаўскую настаўніцкую семінарыю. З [[1895]]  г. настаўнік царкоўнапрыходскай школы. Вытрымаў экзамен па праграме юнкерскага вучылішча і расійскай гімназіі. У [[1898]]—[[1902]]  гг., [[1904]]—[[1917]]  гг. на ваеннай службе. Член [[БСГ]], адзін з арганізатараў з'езду беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту ([[22 кастрычніка]] [[1917]]  г.), сакратар [[Цэнтральная беларуская ваенная рада|Цэнтральнай беларускай ваеннай рады]], член [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]]. На [[Першы Усебеларускі з'езд|1-м Усебеларускім з’ездзез'ездзе]] (1917) абраны членам Рады з'езду. Арыштаваны бальшавікамі ў студзені [[1918]]  г.
 
З [[21 лютага]] [[1918]]  г. у складзе [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыята (урада) БНР]]. З 21 лютага 1918  г. скарбнік у складзе Народнага сакратарыяту БНР. [[23 сакавіка]] 1918  г. быў упаўнаважаны Народным сакратарыятам атрымаць грошы, асыгнаваныя [[Мінская гарадская дума|Мінскай гарадской думай]]. Вёў перамовы з нямецкімі ваеннымі ўладамі па справе грошаў, канфіскаваных [[25 лютага]] [[1918]]  г. [[1 мая]] [[1918]]  г. абраны сябрам фінансавай камісіі [[Рада БНР|Рады БНР]]. Член ЦК [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. Пасля займаў розныя міністэрскія пасады. З мая 1918  г. кіраўнік друкарні Народнага сакратарыяту БНР. У красавіку 1918  г. разам з [[Макар Краўцоў|М.Касцевічам]] быў абраны Мінскай думай сябрам міравога суддзі. Член камісіі па пераходу Беларускага тэатру пад загад Народнага сакратарыяту БНР і Надзвычайнай бежанскай калегіі. [[23 ліпеня]] 1918  г. ўвайшоў у склад кабінету [[Янка Серада|Я. Серады]], заняўшы пасаду народнага сакратара фінансаў. [[28 жніўня]] 1918 года быў дэлегаваны ў [[Кіеў]] атрымаць рэшту грошай з украінскай дзяржаўнай пазыкі ўраду БНР. Міністр фінансаў ва ўрадзе [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. І. Луцкевіча]]. У снежні 1918  г. — у [[Вільня|Вільні]].
 
Прыехаў у [[Гродна]] ў сярэдзіне снежня [[1918]]  г. 15-16 снежня 1918  г. ў якасці ганаровага госця прысутнічаў на Гродзенскім беларускім сялянскім з’ездзез'ездзе. Выконваў абавязкі кіраўніка канцылярыі міністэрства беларускіх спраў Літвы. Сябра [[Беларускі нацыянальны камітэт, Гродна|Гродзенскага БНК]] і клубу «Беларуская хатка». У снежні 1918  г. ўдзельнічаў у перамовах БНК з Гродзенскай управай. [[30 снежня]] 1918 года разам з [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|П. А. Крэчэўскім]] сустракаўся з камандаваннем нямецкай 10 арміі па пытанню аб перадачы зброі беларускай міліцыі. Будучы ў Гродне падаў разам з [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. І. Луцкевічам]] некалькі нотаў пратэсту ад імя ўраду БНР супраць захопу беларускіх зямель [[Польшча]]й.
 
З другой палове лютага 1919 года — ва Украіне, куды паехаў да [[А. Смоліч]]а ў справе ўкраінскай пазыкі. У маі 1919 года — у [[Берлін]]е. [[22 мая]] 1919 года звярнуўся да ўраду БНР з просьбай «''звольніць яго ад абавязкаў кіравання грашовымі справамі з прычыны нездароўя''». У чэрвені 1919 года — у [[Каўнас|Коўне]] ў якасці часовага намесніка старшыні ўраду БНР. З канца таго ж месяца быў зноў у Берліне, дзе фактычна выконваў абавязкі кіраўніка беларускага ўраду.
 
Пасля расколу Рады БНР [[13 снежня]] [[1919]]  г. В.Захарка быў абраны намеснікам старшыні Прэзідыўма [[Народная рада БНР|Народнай Рады БНР]]. На паседжанні ўраду [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А. І. Луцкевіча]] [[15 лістапада]] 1919  г. быў адхілены ад пасады міністра. [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А. А. Смолічу]] было даручана распачаць супраць яго судовы працэс (магчыма, у справе грошаў ураду БНР, якія В.Захарка адмовіўся перадаць А.Луцкевічу). Зноў прыехаў у [[Гродна]] [[17 сакавіка]] [[1919]]  г. з Берліна{{факт?}} разам з Ю.Камарынцам. У гэты ж дзень удзельнічаў у святочнай вячэры ў беларускім клубе. Прысутнічаў на паседжаннях ураду БНР у Гродне 18 і 21 сакавіка. Выступіў [[25 сакавіка]] 1919  г. на развітальнай вячэры, прысвечанай ад'езду [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Я.Варонка]] з [[Гродна]]. Як прадстаўнік ураду БНР удзельнічаў у адкрыцці І-га беларускага настаўніцкага з’ездуз'езду Гродзеншчыны [[26 сакавіка]]. [[5 красавіка]] В.Захарка ад імя Рады міністраў БНР апратэставаў заяву [[Кастусь Мардар'евіч Гадыцкі-Цвірка|К. М. Цвіркі-Гадыцкага]] аб далучэнні Беларусі да Польшчы. [[7 красавіка]] В.Захарка звярнуўся да нямецкага крэйзгаўптмана Гродна з заявай лічыць справу арыштаванага напярэдадні ў горадзе [[Кастусь Мардар'евіч Гадыцкі-Цвірка|К. М. Цвіркі-Гадыцкага]] беларускай «''унутранай дзяржаўнай справай''». Выехаў з Гродна ў Берлін{{факт?}} у пачатку красавіка 1919  г.
 
У канцы [[1919]]  г. ў [[Мінск]]у хаваўся ад арышту польскімі ўладамі. На пачатак [[1920]]  г. — зноў у [[Берлін]]е, у лютым 1920  г. — у [[Горад Прага|Празе]]. Член аргбюро па скліканню дзяржаўнай канферэнцыі ў [[Горад Рыга|Рызе]] вясной 1920  г. Удзельнічаў у нарадзе прэзідыўма Рады БНР і ўрада [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В. Ю. Ластоўскага]] ў Рызе 30-31 мая 1920  г. З [[24 чэрвеня]] па [[12 верасня]] 1920  г. быў у [[Горад Масква|Маскве]] ў якасці старшыні [[Надзвычайная дыпламатычная місія БНР у Маскве|Надзвычайнай дыпламатычнай місіі БНР]]. У канцы 1920 — пачатку 1921  гг. — у [[Горад Рыга|Рызе]], з 1921  г. — у [[Коўна|Коўне]]. Намеснік старшыні 1-ай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921  г. З [[23 жніўня]] [[1923]]  г. — міністр фінансаў ва ўрадзе [[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|А.Цвікевіча]]. [[1 лістапада]] 1923  г. выехаў у Прагу. Пасля [[Другая Усебеларуская канферэнцыя|2-ой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне]] ([[10 кастрычніка]] [[1925]]  г.) не прызнаў [[Мінск]] адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адражэння [[Беларусь|Беларусі]]. Застаўся ў эміграцыі ў Празе, захаваўшы непарыўнасць традыцыі [[БНР]]. [[12 снежня]] [[1925]]  г. года абраны старшынём таварыства «Беларуская рада» ў Празе. Намеснік старшыні [[Рада БНР|Рады БНР]], з [[8 сакавіка]] [[1928]] - — [[6 сакавіка]] [[1943]]  г. Прэзідэнт Рады БНР.
 
Па некаторых звестках, збіраў [[архіў БНР]], далучыў да гэтай справы [[Л. Геніюш]]. Праводзіў актыўную кампанію зваротаў і петыцыяў у [[Ліга Нацый|Лігу Нацый]] і іншыя міжнародныя органы ад імя БНР. Аўтар прац "«Галоўныя моманты беларускага руху"» (1926)<ref>Часткова апублікавана ў кнізе: ''Byelorussian statehood: Reader and bibliography. New York, 1988.''</ref>, "«Беларусь  — роль і значэнне на ўсходзе Еўропы"» (не апублікавана). Пахаваны ў Празе на [[Альшанскія могілкі|Альшанскіх могілках]].
 
== Творы ==
* Галоўныя мамэнты Беларускага Руху.  — [Прага, 1926].  — 91 с.<ref>Манускрыпт. Захоўваецца ў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане (Вялікабрытанія).</ref>
* Дзве культуры і дзве экспансіі // Іскры Скарыны.  — 1934.  — № 4.  — С.
* Памяти П.  Е.  Кречевского // Белорусская трибуна [Чикаго].  — 1928.  — №  2.  — 20 октября.  — С.
 
== Літаратура ==
* Геніюш, Л. Споведзь.  — Мн., 1993.
* Глагоўская, Г. Васіль Захарка — другі Прэзідэнт БНР // Спадчына.  — 1994.  — № 1.  — С.
* Езавітаў, К. Васіль Захарка  — змагар за беларускую дзяржаўнасьць.. Успаміны // Раніца.  — 1943.  — №  38 (150).  — С.
* Маракоў, Л.  У.  Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-19911794—1991. Энц. даведнік: У 10 т. Т. 1.  — Мн., 2003.  — ISBN 985-6374-04-9
 
== Гл. таксама ==