Палітычная партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 99 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q7278 (translate me)
дапаўненне
Радок 1:
'''Палітычная партыя''', дабаахвотнае некамерцыйнае грамадскае аб'яднанне, якое мае [[палітыка|палітычныя]] мэты, садзейнічае выяўленню і выражэнню палітычнай волі грамадзян і ўдзельнічае ў [[выбары|выбарах]].
 
==Партыйныя сістэмы==
У ''беспартыйнай сістэме'' палітычныя партыі або ўвогуле не існуюць, або афіцыйна забаронены, або не граюць аніякай значнай ролі ў дзяржаве. Напрыклад, [[Легіслатура Небраскі]] ў ЗША і [[Легіслатура Нунавута|Нунавута]] ў Канадзе дзейнічаюць на беспартыйнай аснове, у [[Гана|Гане]] і [[Іарданія|Іарданіі]] дзейнасць партый забаронена.
 
Пры ''аднапартыйнай сістэме'' дазваляецца дзейнасць толькі адной партыі, пры гэтым партыя можа злівацца з дзяржаўным апаратам і партыйныя пасады могуць мець нават большую значнасць за дзяржаўныя, або яны могуць сумяшчацца (напрыклад, фактычным лідарам [[БССР|Савецкай Беларусі]] з'яўляўся першы сакратар КПБ, а не Старшыня Вярхоўнага Савета). Гэты тып характэрны для таталітарных рэжымаў, такіх як [[Нацысцкая Германія]] ([[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя]]), [[СССР]] ([[Камуністычная партыя Савецкага Саюза]]), [[Каралеўства Італія|Фашысцкая Італія]] ([[Нацыянальная фашысцкая партыя]]).
 
Варыянтам з'яўляецца сістэма, дзе дзейнасць іншых партый дазволена, але яны павінны прызнаваць кіруючую ролю асноўнай партыі. Характэрна для сацыялістычных краін, пры гэтым камуністычная партыя ўзначальвае які-небудзь фронт, які аб'ядноўвае ўсе маленькія партыі і высоўваецца на выбарах. Прыклады: [[Паўночная Карэя]] (Адзіны дэмакратычны айчынны фронт пры [[ППК|Працоўнай партыі Карэі]]), [[ГДР]] (Нацыянальны фронт пры [[САПГ|Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі]]), [[Кітай]] (Адзіны народна-дэмакратычны фронт пры [[Камуністычная партыя Кітая|Камуністычнай партыі Кітая]]).
== Палітычныя партыі ў Беларусі ==
=== Прававыя асновы стварэння і дзейнасці ===