Свянцянскія грады: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Займаюць частку [[Пастаўскі раён|Пастаўскага]], [[Докшыцкі раён|Докшыцкага]], [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкага]] раёнаў [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] і [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. На поўначы мяжуюць з Дзісенскай нізінай (частка [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіны]]), на ўсходзе — з [[Ушацка-Лепельскае ўзвышша|Ушацка-Лепельскім узвышшам]], на паўднёвым усходзе і поўдні — з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай]] і [[Нарачана-Вілейская нізіна|Нарачана-Вілейскай]] нізінамі, на захадзе заходзіць на тэрыторыю [[Літва|Літвы]]. Лукападобнымі выгінамі на поўдзень працягнулася з усходу на захад на 120—130 км, з поўначы на поўдзень на 35—45 км, плошча 2,7 тыс. км².
 
УяўляеУзвышша ўяўляе сабой дугападобную з прагінам на поўдні сістэму краявых ледавіковых град. Рэльеф буйна-ўзгорысты і градава-марэнна-азёрны, сфарміраваўся пераважна пад уплывам [[ледавік]]а паазерскага зледзянення. Перавышэнні адносных вышынь да 50—60 м, найвышэйшы пункт 228 м над узроўнем мора (каля вёскі [[Камаі]] Пастаўскага раёна). У паніжэннях і лагчынах шмат невялікіх, але глыбокіх азёр, звязаных паміж сабой малымі рэкамі, пратокамі і размешчаных групамі (Лучайская, Мядзёльская, Доўгаўская, Глыбоцкая групы). Тут знаходзіцца самае глыбокае на Беларусі [[Доўгае возера]] (53,7 м). Па градах праходзіць [[водападзел]] паміж басейнамі [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Нёман]]а. На паўночных схілах пачынаюцца рэкі [[Рака Мядзелка|Мядзелка]], [[Рака Галбіца|Галбіца]], [[Рака Бярозаўка, прыток Дзісны|Бярозаўка]], [[Рака Мнюта|Мнюта]], [[Рака Авута|Авута]], на паўднёвых — [[Страча]], [[Рака Сэрвач, прыток Віліі|Сэрвач]]. [[Карысныя выкапні]]: [[Гліна|гліны]] легкаплаўкія, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы [[пясок]], [[торф]], [[сапрапель]].
 
Разарана больш за 40%, пад лесам каля 25% тэрыторыі. Частка тэрыторыі ўваходзіць у [[Нарачанскі нацыянальны парк]].