Іосіф Антонавіч Гашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2493535 (translate me)
Радок 1:
{{DEFAULTSORT:Гашкевіч Іосіф}}'''Іосіф Гашкевіч''' ([[{{ДН|||1814]}}], Мінская губ. губерня — {{ДС|5|10|1872}}) — дыпламат, вучоны-мовазнавец, даследчык [[Японія|Японіі]] і [[Кітай|Кітая]], натураліст, арыенталіст.
 
Іосіф Гашкевіч  — сын спачатку уніяцкага, а потым праваслаўнага святара з Рэчыцкага павета Мінскай губерні Антонія Гашкевіча, які служыў у царкве в. Перасвятое. У 20-гадовым узросце Іосіф паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння вучобы ў [[Мінск]]у па рэкамендацыі І. Грыгаровіча працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі (1839) меў званне магістра багаслоўя, але не прыняў святарскага сану.
 
У 1839-49 у складзе Рускай духоўнай місіі ў [[Пекін]]е. Даследаваў культуру Кітая, вывучаў [[кітайская мова|кітайскую]], карэйскую і японскую мовы. Адначасова займаўся пытаннямі астраноміі і метэаралогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце "«Палада"» дыпламатычную місію Я. В. Пуцяціна ў Японію (1852-55). 3 яго ўдзелам заключаны руска-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Японіі захоплены ў палон англічанамі (з прычыны Крымскай вайны 1853-56), знаходзіўся ў Ганконгу, потым у Англіі. На працягу дзевяці месяцаў у палоне Іосіф Гашкевіч сумесна з японскім ​манахам Тацібана Каосай склаў 450 старонак першага японска-рускага ​слоўніка. У 1856 вярнуўся ў Расію.
 
У 1858-65 першы расійскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер [[Токіа]]). У 1865 з сям’ёйсям'ёй вярнуўся на радзіму. У 1867 выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку Малі (цяпер [[Астравецкі раён]]), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.
 
Шматлікія калекцыі флоры і фаўны Паўднёвай Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Іосіф Гашкевіч перадаў Заалагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выдадзены ім першы ў Расіі "«Японска-рускі слоўнік"» (1857, разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Яго імём названы апісаныя ім невядомыя раней віды насякомых, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску Чосанман).
 
== Літаратура ==
* Матэрыялы Першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвячаных памяці Іосіфа Гашкевіча / Рэд. Г. Брэгер і інш. - — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. - — 130 с. - — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 8). Гданьск, 1997
 
{{DEFAULTSORT:Гашкевіч Іосіф}}
 
[[Катэгорыя:АсобыПостаці беларускага мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці арыенталістыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай дыпламатыі]]