Гіперкінез: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гіперкінез''' — паталагічныя празмерныя міжвольныя рухі, якія з'яўляюцца пры арганічных...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:18, 29 жніўня 2013

Гіперкінез — паталагічныя празмерныя міжвольныя рухі, якія з'яўляюцца пры арганічных і функцыянальных паразах нервовай сістэмы. Гіперкінез ўзнікае звычайна пры паразах кары галаўнога мозга, падкоркавых рухальных цэнтраў або ствалавой часткі мозгу. Да гіперкінезу адносяць атэтоз, харею, міякланію (кароткае ўздрыгванне цягліцы або цягліцавага пучка з маланкавым тэмпам скарачэння) і інш.

Лячэнне

  • Супрацьзапаленчая тэрапія.
  • Паляпшэнне кровазвароту і метабалізму мазгавой тканкі.
  • Пры наяўнасці цягліцавай рыгіднасці - узмацненне функцыі дафамінергічных сістэм.
  • Хірургічнае лячэнне.
  • Агульнаўмацавальныя працэдуры, парафінавыя аплікацыі, ванны, лячэбная фізкультура.
  • Дыета, багатая вітамінамі.