Скандынаўскія горы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Скандынаўскія горы''' - горная сістэма на [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскім паўвостраве]]. Працягласць каля 1700 км, шырыня да 600 км. Заходнія схілы падыходзяць непасрэдна да [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]], утвараючы стромкія берагі, знакамітыя нарвежскія [[фіёрд]]ы. Усходнія схілы плаўна зніжаюцца і пераходзяць у раўнінныя прасторы на тэрыторыі Швецыі.
 
Вышыня гор параўнальна невялікая. Самы высокі пункт - гара Гальхепіген[[Гальхёпіген]] (нарв.: Galdhøpiggen), 2469 м, размешчаная ў паўднёвай частцы [[Нарвегія|Нарвегіі]]. Самы высокі пункт на тэрыторыі [[Швецыя|Швецыі]] - гара Кебнекайсе (швед. Kebnekaise), 2111 м. На тэрыторыі Нарвегіі таксама знаходзіцца гара [[Глітэртын]]. Рэльеф згладжаны дзейнасцю старажытных ледавікоў. Сучасныя [[ледавік]]і Скандынаўскіх гор з'яўляюцца найбуйнейшымі ў мацерыковай [[Еўропа|Еўропе]].
 
Горы складзены з крышталічных і метамарфічных парод, якія змяты ў складкі ў каледонскую эпоху; на ўсходзе злучаюцца з Балтыйскім шчытом. Пасля доўгай дэнудацыі горы перанеслі паўторнае падняцце ў кайназоі, якое ўтварыла сістэму блокаў, трэшчын і разломаў. Найбольшай амплітуды падняцці дасягнулі ў цэнтральнай і заходняй частках., што вызначыла зрушанасць водападзельных хрыбтоў на захад і значную шырыню ўсходніх схілаў. У чацвярцічны час Скандынаўскія горы траплялі пад покрыўнае зледзяненне, з чым звязана шырокае развіццё ледавіковых адкладаў і форм рэльефу.