Сунды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 14:
==Традыцыйная культура==
[[File:Leuit os 080814 2188 srna.JPG|thumb|left|Сундскія свіраны для захавання рысу]]
Традыцыйны занятак — [[земляробства]]. Вырошчваюць [[рыс]], [[кукуруза|кукурузу]], [[чай]], [[какава]], [[тытунь]] і г. д. [[Жывёлагадоўля]] мае дадатковае значэнне. Трымаюць [[Азіяцкі буйвал|буйвалаў]], [[Конь свойскі|коней]], [[курыца|курэй]], [[Качкі|качак]]. На [[мора|марскім]] [[бераг|узбярэжжы]] важнай формай здабычы з'яўляецца [[рыбалоўства]]. Акрамя таго, [[рыбы|рыбу]] разводзяць на рысавых палетках і ў штучных [[сажалка]]х. Распаўсюджаныя [[рамяство|рамёствы]] — [[ткацтва]], пляценне (асабліва добра вядомы плеценыя [[капялюш|капелюшы]]), апрацоўка [[метал]]аў, выраб [[кераміка|керамікі]] і інш. У нашы дні многія сунды жывуць у буйных [[горад|гарадах]] і працуюць у [[прамысловасць|прамысловасці]].
 
Насельнікі сельскай мясцовасці жывуць у буйных [[вёска]]х ''нага́ры'', якія маюць лінейную планіроўку і будуюцца недалёка ад вады. [[Каркас]]ныя хаціны ладзяць з [[бамбук]]у або [[драўніна|дрэва]], ставяць на па́лі, крыюць драўлянай дранкай або [[чарапіца]]й. Сучасныя сунды імкнуцца ўзводзіць тыпавыя [[цэгла|цагляныя]] дамы, аднак старыя хаціны ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца з-за іх мабільнасці. Яны проста разбіраюцца і пераносяцца ў іншае месца.
Радок 23:
 
Суседская абшчына ''дэса'' на чале старасты ''куву'' займаецца пераважна адміністрацыйным кіраваннем, хаця да канца [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яна таксама пераразмяркоўвала землі, мела абшчыннае жытло, займалася [[ірыгацыя]]й. У другой палове XX ст. улады Інданезіі садзейнічалі ўмацаванню кааператываў і арганізацый узаемнай дапамогі. [[сям'я|Сем'і]] пераважна малыя нуклеарныя. Главой сям'і можа быць як бацька, так і маці, але большая частка маёмасці перадаецца па мужчынскай лініі.
 
[[Фальклор]] сундаў надзвычай багаты. Для яго характэрна вялікая колькасць гістарычных і міфалагічных паданняў, якія перадаюцца ў [[паэзія|вершаванай]] форме чытырохрадкоўяў. Многія [[музычны інструмент|музычныя інструменты]] робяць з [[бамбук]]у. У вёсках і гарадах распаўсюджаны [[гамелан]]ы. Сунды маюць багатыя [[танец|танцавальныя]] традыцыі. Найбольш папулярны народны танец ''джайпанган'' можа ўключаць [[эротыка|эратычныя]] элементы. Народны лялечны [[тэатр]] ''ваянг голек'' абыгрывае як бытавыя жартоўныя сцэны, так і [[іслам]]скія [[рэлігія|рэлігійныя]] падданні.
 
{{зноскі}}