Гродзенскі абласны драматычны тэатр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: афармленне
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Утвораны ў верасні [[1947]] г. на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродне. Галоўным рэжысёрам стаў [[Мікалай Аляксандравіч Кавязін|М. Кавязін]]. Адкрыўся тэатр [[20 кастрычніка]] [[1947]] года спектаклем [[А. М. Астроўскі|А. М. Астроўскага]] "[[Праўда добра, а шчасце лепш]]". У 1950-19601950—1960 гг. ставіліся п'есы вядомых у той час драматургаў [[Б. Рамашоў|Б. Рамашова]], [[К. Сіманаў|К. Сіманава]], [[В. Сабко]]. Найбольш значная праца таго часу - п'еса [[П. Паўленка]] «[[Шчасце, п'еса|Шчасце]]».
 
У 1960-1970 гг. аснову рэпертуару складалі пастаноўкі гісторыка-рэвалюцыйных п'ес: «[[Дзеля сваіх блізкіх]]» [[У. Лаўрэнцьеў|У. Лаўрэнцьева]], «[[Салдаты, п'еса|Салдаты]]» [[В. Шаўрын|В. Шаўрына]], «[[Перад вячэрай]]" [[В. Розаў|В. Розава]], «[[Якарная плошча]]» [[І. Шток]]а і інш. Найбольш значнай была пастаноўка п'есы «[[Порт-Артур, п'еса|Порт-Артур]]» па рамане [[А. Сцяпанаў|А. Сцяпанава]]. У 1971 годзе быў пастаўлены спектакль «[[Дні Турбіных]]» [[М. Булгакаў|М. Булгакава]].
 
Росту майстэрства садзейнічаў класічны рэпертуар. Былі пастаўлены п'есы «[[Абрыў, п'еса|Абрыў]]» па [[І. Ганчароў|І. Ганчарову]], «[[На дне, п'еса|На дне]]», «[[Васа Жалязнова, п'еса|Васа Жалязнова]]"», "«[[Дачнікі, п'еса|Дачнікі]]"» і "«[[Варвары, п'еса|Варвары]]» [[М. Горкі|М. Горкага]], «[[Улада цемры, п'еса|Улада цемры]]» [[Л. Талстой|Л. Талстога]], «[[Тры сястры, п'еса|Тры сястры]]"» [[А. Чэхаў|А. Чэхава]]. Сярод замежнай драматургіі вылучаліся «[[Слуга двух гаспадароў]]» [[К. Гальдоні]], «[[Антоній і Клеапатра]]» [[У. Шэкспір]]а.
 
Тэатр звяртаецца да беларускай драматургіі: «[[Калі заквітаюць сады]]» [[У. Палескі|У. Палескага]] (1950), «[[Спяваюць жаваранкі]]» [[К. Крапіва|К. Крапівы]] (1951), «[[Год здзяйсненняў]]"» [[П. Васілеўскі|П. Васілеўскага]] (1957), «[[Трыбунал, п'еса|Трыбунал]]» і «[[Таблетка пад язык]]» [[А. Макаёнак|А. Макаёнка]] (1973), «[[Апошні шанец]]» [[В. Быкаў|В. Быкава]] (1974) і інш.
 
Да несумнеўных поспехаў тэатра варта аднесці «[[Сабакі, п'еса|Сабакі]]» [[Л. Палешчанкава|Л. Палешчанкавай]] па аповесці [[К. Сергіенка]] «[[Да пабачэння, яр]]» (прэмія Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Надзея-2001» за лепшае афармленне і прэмія ім. І. Ушакова ў 2002 г. за лепшую сцэнаграфію), «[[Афінскія вечары]]» [[П. Гладзілін|П. Гладзіліна]], «[[Самотны захад]]» [[М. Мак-Донаг|М. Мак-Донага]]. Сярод пастановак сучаснай беларускай драматургіі цікавыя спектаклі «[[Навука кахання, п'еса|Навука кахання]]» [[С. Кавалёў|С. Кавалёва]] і «[[П'емонцкі звер]]"» [[А. Курэйчык]]а. На фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (2001) ролю [[Уршуля Радзівіл|Уршулі Радзівіл]] ў выкананні [[Е. Гайдуліс]] (спектакль «Навука кахання») адзначана як лепшая жаночая роля года ў Беларусі, а С. Кавалёў і А. Жугжда як лепшыя аўтар і рэжысёр.
 
У рэпертуар тэатр прыйшлі такія значныя працы, як «[[Выкруты кахання]]» [[Лопэ дэ Вега]], «[[Палёт над гняздом зязюлі]]» [[Д. Васэрман]]а, «[[Тарас на Парнасе, п'еса|Тарас на Парнасе]]» [[С. Кавалёў|С. Кавалёва]], «[[Раскiданае гняздо]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]].