Янцзы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 100 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q5413 (translate me)
др злучнасьць
Радок 24:
Пачынаецца на ўсходзе [[Тыбецкае нагор'е|Тыбецкага нагор'я]], дзе назвай Муруй-Ус, цячэ ў шырокай забалочанай даліне. Спускаецца з нагор'я, пераразае [[Сіна-Тыбецкія горы]] (пад назвай Цзіньшацзян), утварае глыбокія цясніны з парогамі і вадаскатамі (падзенне ракі ў верхнім цячэнні каля 5 тыс. м). У сярэднім цячэнні перасякае паўднёвую частку [[Сычуаньская катлавіна|Сычуаньскай катлавіны]], ніжэй якой утварае 3 стромкасценныя цясніны. Ніжняе цячэнне (пад назвай Чанцзян) у межах Цзянханьскай і [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікай Кітайскай]] раўнін, дзе шырыня асноўнага рэчышча да 2 км, шмат рукавоў, праток. Упадае ва [[Усходне-Кітайскае мора]], утварае [[Дэльта, рака|дэльту]] (пллшча каля 80 тыс. км²).
 
Асноўныя прытокі: Ялунцзян, Міньцзян, Цзялінцзян, Ханьшуй (злева). На правым беразе — буйныя азёры [[Дунтынху]], [[Паянху]], [[Тайху]], якія рэгулююць сцёк ракі.
 
Асноўнае жыўленне ад мусонных дажджоў, у верхнім цячэнні — ад раставання горных снягоў і ледавікоў. Летнія паводкі з пад'ёмамі ўзроўню вады на раўнінах да 10-15 м, у цяснінах да 30-40 м. Сярэдні расход вады ў вусці 34 тыс. м³/с, макс. — да 70-100 тыс. м³/с. У мінулым на Янцзы былі катастрафічныя паводкі, для аховы ад якіх уздоўж рэчышча пабудаваны дамбы (даўж. 2,7 тыс. км). Уплыў марскіх прыліваў на 700 км ад вусця. Цвёрды сцёк 280—300 млн т за год. На большай частцы рэчышча воды ракі маюць жоўтае адценне (назва «Блакітная рака», якую далі еўрапейцы, не адпавядае рэчаіснасці).