Трусы (жывёлы): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, абнаўленне звестак |
|||
Радок 1:
{{Група таксонаў
| regnum = Жывёлы
| name = Трусы
| type =
| image file = Sylvilagus audubonii.jpg
| image title =
| image descr = ''[[Sylvilagus audubonii]]''
| pater rank = Сямейства
| pater name = [[Зайцы]]
| status =
| latin =
| list =
Роды:
* ''[[Pentalagus]]''
* ''[[Bunolagus]]''
* ''[[Nesolagus]]''
* ''[[Romerolagus]]''
* ''[[Brachylagus]]''
* ''[[Sylvilagus]]''
* ''[[Oryctolagus]]''
* ''[[Poelagus]]''
| commons = Category:Rabbits
}}
'''Трусы''' — агульная назва некалькіх [[род]]аў [[сысуны|млекакормячых]] з [[сямейства]] [[Зайцавыя|Зайцавых]] (у тым ліку і [[Свойскі трус|свойскіх трусаў]]). Трусы адрозніваюцца ад зайцоў тым, што іх дзіцяняты звычайна нараджаюцца сляпымі і голымі і вырошчваецца ў [[нара|норах]]. Жыве трус у сярэднім каля 10 гадоў.
== Біялагічныя асаблівасці ==
[[Катэгорыя:Адзенне]]▼
Трус — раслінаедны, ён грызе корм таму зубы ў яго, асабліва разцы, маюць спецыфічную будову, а разцы і карэнныя зубы растуць на працягу ўсяп жыцця. Пярэдняя частка разцоў пакрыта трывалым слоем эмалі, пры паядані корму яны пастаянна долатападобна за вострываюцца. Іклаў у труса няма. Стрававальны апарат добра развіты. Маючы аб'ёмісты аднакамерны страўнік трус бесперапынна выдзяляе страўнікавы сок, які вызначаецца павышанай кіслотнасцю і вялікай ператраўнай сілай. Нармальная тэмпература цела ў трусоў 38,5-39,5 °C. У зімовы перыяд яна можа паніжацца да 37,5 °C, а летам павышаецца да 40,5-41 °C. Пульс 120—160 удараў за мінуту. Нармальная колькасць дыхальных рухаў 50-60 за мінуту. Агульная колькасць крыві прыкладна 4,5-6,7 % ад масы цела.
Трусы — пладавітыя і скараспелыя жывёлы. У здаровай трускі за год можа быць 5-6 атрусенняў, ад яе можна атрымаць больш за 30 трусянят. Жывуць трусы 6-8 гадоў.
Трусы па класіфікацыі не з'яўляюцца [[грызуны|грызунамі]], заалагічна большасць з іх належыць да роду еўрапейскага труса (''Oryctolagus''), і разам з родам [[заяц|зайцаў]] (''Lepus'') яны ўтвараюць атрад зайцападобных (''Lagomorpha''). Заяц і трус — гэта не адное і тое ж, яны прадстаўнікі розных жывёльных родаў і таму не могуць скрыжоўвацца адзін з другім. Нават трусіны завод з назвай «заячы трус» — гэта не скрыжаванне, а звычайны трус, які сваім імем удзячны выключна мэце разводчыка — вывесці труса, целаскладам як мага больш падобнага да зайца.
Трусы і зайцы адрозніваюцца адзін ад другога па шматлікіх прыкметах:
* У дзікіх трусаў шчыльны, мускулісты целасклад, важаць яны ад 1 да 2 кг. Зайцы, наадварот, тонкія, з даўгімі лапамі, чорнымі вяршынкамі вушэй, з вагай да 6 кг.
* Трусы маюць 44 [[храмасома|храмасомы]], зайцы — 48 храмасом.
* Трускі нараджаюць праз 31 дзень 4-6 трусянят, яны не маюць поўсці, сляпыя ды глухія і толькі праз 10 дзён расплюшчваюць вочы. Зайцы нараджаюць праз 42 дня 1-4 зайчаняты, якія адразу могуць бачыць і чуць, у іх ёсць футра.
* Паміж трусам ды зайцам ёсць істотныя адрозненні і ў іх паводзінах.
== Свойскі трус ==
=== Гістарычная даведка ===
Усе свойскія трусы: ад карлікавага да нямецкага волата — паходзяць ад еўрапейскага дзікага труса, які распаўсюджаны зараз амаль па ўсёй зямлі, бо пасяляўся людзмі паўсюль. Свойскіх трусаў утрымоўваюць з прыкладна III ст. да Раства Хрыстова: рымляне трымалі дзікіх трусаў у вялікіх вальерах і спажывалі яго мяса. З прасоўваннем цывілізацыі свойскі трус распаўсюджваўся далей. Карыснай пры гэтым была здольнасць жывёлы прыстасоўвацца нават да самых дрэнных умоваў жыцця. Важны ўнёсак у развіццё трусагадоўлі зрабірі кляштары. Першая спроба адбылася паміж VI ды X ст. у французскіх кляштарах. Ужо ў XVI ст. чалавек пачаў выводзіць розныя пароды свойскага труса, аднак пляновая гадоўля наўрад ці адбывалася да пачатку індустрыялізацыі. Трусы папросту бегалі па панадворку шматлікіх сялянскіх сядзіб. У новых сялібах, якія будаваліся ў межах індустрыялізацыі, больш не мелася ў наяўнасці месца, якое было б неабходна для датуль звыклай агароджы. Можна было лепш выкарыстоўваць памер зямельных надзелаў, ставячы краткі практычна адна на адну. З гэтага пазней развілася сённяшняя форма стайні. З XIX ст. трус утрымоўваецца як хатняя жывёла.
=== Пароды трусаў ===
Спачатку трусы ўтрымоўваліся пераважна як крыніцы мяса ды футра і такім чынам ўзніклі першыя вялікія расы: мясная ды футравая. Пазней выгадавалі шматлікія пароды хатніх трусаў, рознага памеру, з вельмі рознай структурай футра, афарбоўкай і выглядам. Трусы розных парод адрозніваюцца афарбоўкай шкуркі, асаблівасцю будовы валасянога покрыва, велічынёй і складам цела. Усе пароды па даўжыні валасянога покрыва падзяляюцца на кароткашэрсных, нармальнашэрсных і даўгашэрсных, паводле памераў цела — на буйных, сярэдніх і дробных; паводле характару прадукцыі, што атрымліваюць ад іх, — на мяса-шкуркавыя, мясныя і пуховыя.
Па фенатыпу адрозніваюць:
* сярод дробных трусаў (дэкаратыўныя, ад 1 да 3 кг): [[польскі трус]], [[каляровы карлік]] ды [[гермялін]], [[карлікавы баран]] і інш. Панятак «карлікавы трус» звычайна ўжываюць для ўсіх трусаў, якія важаць менш за 2 кг.
* сярод заводаў сярэдняй велічыні (каля 3-5 кг вагі): аляска, чырвоныя ды белыя новозеландцы, мейсанскія бараны ды інш.
* сярод вялікіх рас (прыкладна 5 — 8,5 кг вагі цела): нямецкі волат, шэры ды белы волат, матылёвы волат ды інш.
Па афарбоўцы трус можа быць: [[агуці]], [[белаасценны]], [[пярэсты]] ды [[хатот]], [[галандзец]], чырвоны, японскі і інш. Афарбоўка вызначаецца [[генетыка трусаў|генетыкай труса]].
Па вушах дэкаратыўных трусаў прынята падзяляць на 2 наступныя групы: пароды са стаялымі вушамі ды аблавухія пароды. Апошнія, так званыя трусы-бараны, з'явіліся не вельмі даўно.
Па тыпу футра вылучаюць:
* кароткапоўсцевых трусаў: звычайны, рэкс;
* трусаў з даўгой поўсцю: львінагаловы карлік, лісі трус, ангорскі леў, тэдзі. Даўжыня поўсці ангорскіх трусаў 5-7 см, прычым па баках яна даўжэйшая, чым на спіне. У трусаў-львоў мыска з грывай, але грыва можа выглядаць па-рознаму: у некаторых доўгая поўсць прысутнічае толькі па боку мыскі ды на грудзях, у іншых — пакрывае ўсю галаву.
Рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэгіянальныя выставы з экспертнай ацэнкай жывёл.
=== Прадукты трусагадоўлі ===
Мяса трусоў мае нізкую каларыйнасць, але ў ім ёсць паўнацэнны бялок пры нязначнай колькасці халестэрыну, яно асабліва карыснае дзецям, пажылым людзям, а таксама тым, у каго хворыя страўнік, печань, сардэчна-сасудзістая сістэма. Шкуркі трусоў выкарыстоўваюць у футравай прамысловасці. Са скуры шыюць абутак і скурана-галантарэйныя вырабы. Трусіны пух ідзе на выраб асабліва каштоўных сартоў фетру, велюру і трыкатажу.
== Літаратура ==
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
== Спасылкі ==
* [http://trusik.by-mara.ca/ Інфармацыйны сайт пра трусаў і трусіную таксікалогію]
* [http://www.rabbitcolors.info/ Генетыка трусіных афарбовак] {{ref-de}}
[[Катэгорыя:Свойскія жывёлы]]
{{Link FA|ms}}
|