Тругвэ Густафсан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тругвэ Густафсан''' ({{lang-sv|Tryggve Gustafsson}}, {{ДН|11|7|1918}}, Юстэро - {{ДС|23|9|1989}}, Брома) — шведскі заа...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:55, 8 кастрычніка 2013

Тругвэ Густафсан (шведск.: Tryggve Gustafsson, 11 ліпеня 1918, Юстэро - 23 верасня 1989, Брома) — шведскі заафізіёлаг і эмбрыёлаг, член Шведскай каралеўскай акадэміі навук .

Біяграфія

Сын Эдварда і Тэрэзы Густафсана.

Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Стакгольме ў 1952 годзе, у тым жа годзе быў прызначаны дацэнтам эксперыментальнай заалогіі ў Стакгольмскім універсітэце. У 1953 годзе таксама заняў пасаду асістэнта кафедры заалогіі, стаў прафесарам фізіялогіі жывёл у Стакгольмскім універсітэце ў 1956 годзе і займаючы гэтую пасаду да 1983 года, стаў затым ганаровым прафесарам. Таксама ўзначальваў аддзел фізіялогіі развіцця Інстытута эксперыментальнай біялогіі Венера-Грэнса ў Стакгольме.

Густафсан быў членам Шведскай Каралеўскай Акадэміі навук, Фізіка-геаграфічнага таварыства ў Лундзе, замежным членам Акадэміі навук СССР (з 1976), Фінскай Акадэміі навук і членам савета Марской біялагічнай станцыі Крыстэнберга. Асноўныя яго навуковыя працы прысвечаны рэгуляцыі сінтэзу ферментаў у клетках in vitro, ролі медыятараў у морфагенетычных рухах зародкаў, біяхіміі эмбрыянальнага развіцця.